⚡️Вызвалены магілёўскі сябра ліквідаванай уладамі БСДП Яўген Глушкоў
Вядома, што пасля вызвалення ён шпіталізаваны з трафічнай язвай. Перад вызваленнем ён таксама знаходзіўся ў бальніцы.
Актывіст БСДП і вядомы магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў быў затрыманы 5 студзеня 2024 г. Абвінавачваўся па ч. 1 і 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу) КК.
31 ліпеня Глушкоў быў прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Будучы сябрам БСДП Яўген Глушкоў у 2019 г. вылучаўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Post #2492
94

- ❤ 5
- 🙏 1