TGViewer
Сацыял-дэмакратычны канал Сацыял-дэмакратычны канал @bsdp_hramada · 130 subscribers
Post #2488 139
Падтрымай петыцыю за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі!

Грунвальдская бітва 1410 года з’яўляецца часткай нашай агульнай еўрапейскай гісторыі. Разам з палякамі, літоўцамі, украінцамі, татарамі і іншымі народамі ў гэтай бітве ўдзельнічалі харугвы Вялікага Княства Літоўскага, сфармаваныя ў тым ліку на беларускіх землях. Таму прысутнасць беларускага нацыянальнага сімвала на Грунвальдскім полі стала б актам гістарычнай справядлівасці і павагі да ўнёску беларусаў у супольную перамогу.

Бел-чырвона-белы сцяг для беларусаў — гэта сімвал дзяржаўнасці, свабоды, годнасці і еўрапейскага выбару. Мы падтрымліваем гэтую ініцыятыву і заклікаем беларусаў, беларускія арганізацыі і ўсіх сяброў Беларусі падпісаць петыцыю і распаўсюдзіць яе.

Бел-чырвона-белы сцяг - нацыянальны сімвал беларусаў. Быў распрацаваны сацыял-дэмакратам Клаўдзій Дуж-Душэўскім ў пачатку мінулага стагоддзя, стаў афіцыйным сцягам БНР і першага этапа незалежнасці сучаснай Беларусі.

Падпісаць петыцыю можна тут:
https://www.ipetitions.com/p/untitled-petition-134/
Ipetitions Усталяваць бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі Заклікаем кіраўніцтва Музея Бітвы пад Грунвальдам усталяваць штандар з бел-чырвона-белым сцягам у гонар беларускіх харугваў, якія ўдзельнічалі ў бітве. Падтрыма
  • 👍 4
More from @bsdp_hramada
  1. Sep 29, 2026video post
  2. Sep 16, 2026Вызваленая Святлана Якубовіч леваруч ад Джона Коўла.
  3. Sep 16, 2026⚡️⚡️⚡️ Вызвалена 25 палітвязняў. Сярод іх гомельская сяброўка БСДП Святлана Якубовіч.
  4. Sep 11, 2026❔ А што, калі на адзін дзень стаць парламентарыем, стратэгам ці дыпламатам? 🚪Запрашаем ця…
  5. Sep 1, 2026Швецыя перад выбарамі: хто атрымае Рыксдаг і хто будзе кіраваць краінай? 13 верасня шведы…
  6. Aug 25, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →