Прадстаўнік БСДП прымае ўдзел ў з’ездзе фінскіх сацыял-дэмакратаў.
Кангрэс адбываецца ў другім па велічыне горадзе Фінляндыі Тампэрэ з 23-25 траўня 2026 г.
У з’ездзе прымае ўдзел 500 дэлегатаў, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны краіны.
Выбары старшыні і генеральнага сакратара будуць адбывацца на безальтарнатыўнай аснове. На тры пазіцыі намеснікаў прэтэндуе пяць кандыдатаў.
Таксама на з’ездзе будзе прынята новая праграма, якая зробіць фокус на эканоміцы, рынку працы, ахове здароўя, сацыяльнай абароне, абароне і міграцыі.
Па праграмных зменах адбудзецца публічная дыскусія.
Зараз фінскія сацыял-дэмакраты знаходзяцца ў апазіцыі да дзеючага ўрада.
Post #2480
109

