TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 837 subscribers
Post #45229 95
🔨 14 кастрычніка 2024 года суд 🦬 Баранавіцкага раёна і горада 🚂 Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» «Выбраныя творы» Вацлава Ластоўскага («Беларускi кнiгазбор», 1997, 512 старонак).

Пры гэтым супрацоўнікі Мінінфарма не змаглі напісаць прозвішча Вацлава без памылкі — у іх спісе ён «Ластоускі», паведамляў летась тэлеграм-канал @viasna96.

Вацлаў Ластоўскі — выбітны беларускі навукоўца, выдавец, пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч, адзін з тых, хто стаяў ля вытокаў беларускага Адраджэння. Другі Старшыня Рады БНР, які пасля падпісання папярэдніх умоў міру паміж Савецкай Расіяй і Польшчай (кастрычнік 1920) у афіцыйным пасланні мірнай канферэнцыі ў Парыжы прасіў краіны Антанты аказаць дапамогу ўраду БНР. Чалавек, які цягам жыцця так і не займеў ніякага дыплому аб вышэйшай асвеце, стаў у выніку сакратаром Беларускай Акадэміі навук. Ён і праўда меў надзвычай шырокі кругагляд і проста неверагодны патэнцыял, бо паспрабаваў свае сілы шмат у якіх сферах.

У 1927-м вярнуўся ў БССР. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу «як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988; па другім — 16 верасня 1958. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990.
  • 🤬 3
More from @bgazeta
  1. Oct 15, 2026🐦‍⬛️ Белую ворону снова засняли на видео в Гродно. На озере Юбилейное в Гродно вновь заме…
  2. Oct 14, 2026🚌 «Или опоздает, или вообще не приходит». Как горисполком отреагировал на жалобу брестчан…
  3. Oct 14, 2026🏚 У Брэсцкай вобласці знайшлі больш за 200 пустых дамоў, якіх няма ў дзяржаўным рэестры.…
  4. Oct 14, 2026🧐 Под Гомелем хотят построить комплекс по переработке отходов. Жители опасаются за реку У…
  5. Oct 14, 2026⛓️ Давал показания против избитых журналистов и быстро стал полковником: Ленинский РОВД Бр…
  6. Oct 14, 2026🦢 В Каменецком районе спасатели вывезли семью лебедей с обмелевшего озера. В агрогородке…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →