Нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў⛵️ Давыд-Гарадку 🐦 Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1982–2002 гадах ён быў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 годзе. Аўтар 16 кніг, у тым ліку дзясяткаў паэтычных зборнікаў.
Уладзімір Караткевіч называў Леаніда Дранько-Майсюка «паэтам з рысамі рыцара». А Уладзімір Някляеў адзначаў, што яго ўяўленні пра рыцарства «злучаны з стаўленнем да жанчыны, да сяброў, да паэзіі, да Беларусі і ўсяго крэўнага, беларускага».
Шчыра віншуем слыннага паэта з Днём нараджэння!
І гэтакія ж тым часам
З’яўляюцца сціпла, нягучна
Напаўбеларускія класы
Па дзесяць-дванаццаць вучняў…
Даволі вярэдзіць раны!
І без таго заўважаю –
Глядзяць, як на эмігранта,
На мяне, калі размаўляю.
Адкуль? З якой рэзервацыі?
З якой Беларусі такой?
Эх, вечная эміграцыя
На радзіме сваёй.
