🧐11 кастрычніка 1943 года ў 🚂Баранавічах (цяпер Брэсцкая вобласць) нарадзіўся польскі філосаф, паэт, эсэіст і літаратурны крытык Ян Куравіцкі.
Да заканчэння Другой сусветнай вайны жыў у Баранавічах і толькі пасля сям’я Куравіцкага пераехала ў Яленю Гуру (Польшча, Ніжняя Сілезія). У 1966 годзе ён скончыў філасофскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, а ў 1969-м атрымаў ступень доктара навук, абараніўшы дысертацыю на тэму «Літаратура ХХ стагоддзя ў перспектыве філасофскай антрапалогіі». У 1974 годзе стаў доктарам габілітаваным за працу «Спроба грамадскай характарыстыкі пазнання».
З 1983 года быў прафесарам гуманітарных навук. Працаваў ва Уроцлаўскім універсітэце і кіраваў кафедрай грамадскіх навук Эканамічнай акадэміі імя Оскара Ланге. Паэтычны дэбют адбыўся ў 1964 годзе ў тыднёвіку «Kultura». Яго творы і эсэ публікаваліся ў шматлікіх часопісах.
Інтарэсы Куравіцкага ахоплівалі літаратуру і мастацтва, ён любіў даследаваць парадоксы і знаходзіць падабенства паміж сучаснымі і гістарычнымі падзеямі. Яго творчасць адрознівалася гумарам і глыбокім аналізам чалавечых паводзін.
У 2006 годзе Куравіцкі быў узнагароджаны ЮНЕСКА за дасягненні ў галіне літаратурнай крытыкі. Памёр 11 кастрычніка 2017 года ў свой 74-ы дзень нараджэння і быў пахаваны на Новых могілках у Яленяй Гуры.
Post #45183
77

- ❤ 1