TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 832 subscribers
Post #45168 33
🎭 10 кастрычніка 1934 года ў вёсцы Раздзялавічы (сёння 🐧 Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся беларускі рэжысёр і заснавальнік 🐘 Слонімскага беларускага драматычнага тэатра Мікалай Варвашэвіч.

Сіроцкае дзяцінства прайшло ў 🎿Целяханскім дзіцячым доме і ў Ленінградзе.

У 1964 годзе пачаў працу дырэктарам Дома культуры ў Горках і кіраўніком тэатральнага калектыву. З 1968 года — рэжысёр і кіраўнік Слонімскага народнага тэатра. У 1990 годзе на яго базе створаны прафесійны беларускі драматычны тэатр, які працаваў на роднай мове, шмат гастраляваў і меў вялікую папулярнасць.

У сваёй творчасці Варвашэвіч звяртаўся пераважна да беларускай драматургіі. Паставіў спектаклі паводле п’ес Янка Купала («Паўлінка», «Прымакі»), Уладзіслаў Галубок («Лекі ад кахання»), Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч («Пінская шляхта»), а таксама твораў Івана Козела і Андрэя Макаёнка.

Варвашэвіч марыў паставіць «Сабаку на сене» Лопе де Вега і «Рамэа і Джульету» Уільям Шэкспір, шмат гаварыў пра важнасць вяртання да класічнай беларускай сцэнічнай спадчыны.

Пайшоў з жыцця ў 2001 годзе. Пахаваны ў 🦬 Свіслачы — на радзіме сваёй жонкі.
More from @bgazeta
  1. Oct 10, 2026🐈‍⬛В Бресте ищут дом для четырех котят. В Threads девушка рассказала о котятах, которых з…
  2. Oct 10, 2026🎂 Сёння сваё 69-годдзе адзначае паэт і ўраджэнец Брэстчыны — Леанід Дранько-Майсюк. Нарад…
  3. Oct 10, 2026🏞 «Обещали в порядок привести, на этом все закончилось». В Малорите высохло Военное озеро…
  4. Oct 10, 2026🐺 В Мяделе заметили волка прямо возле дороги. В Мяделе очевидцы заметили волка, который н…
  5. Oct 10, 2026🏚 Улады двойчы адмовіліся разглядаць звароты пра аварыйны дом у Зялёным Боры. Жыхары дома…
  6. Oct 10, 2026👕В Минске женщина спасла чайку, которая оказалась посреди дороги. В Минске женщина замети…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →