TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 832 subscribers
Post #45105 97
📸 7 кастрычніка 1900 года памёр адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гг., адзін з першых фатографаў у нашых краях і ўраджэнец Брэстчыны — Уладзіслаў Малахоўскі.

Нарадзіўся 26 траўня 1827 года ў маёнтку Мацы (сёння аднайменная вёска 🤱 Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці).

Пачаў навучанне ў школе ў 🐍Пружанах, пасля адукацыю працягваў у 🕊Драгічыне. Скончыў 🦬Свіслацкую гімназію, Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін.

Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. Паўстанцкі начальнік Вільні. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля».

Пасля задушэння паўстання ў эміграцыі. Набыў шырокую вядомасць шэрагам вынаходак у галіне фотатэхнікі, у 1875 г. сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака».

Апошнія гады жыў у швейцарскай Жэневе пад псеўданімам Леон Варнэрке. Па распаўсюджанае версіі — застрэліўся сам у адным з гатэляў Жэневы, следства не здолена знайсці прычыну самазабойтва.
  • ❤ 4
More from @bgazeta
  1. Oct 8, 2026🗡8 кастрычніка 1605 года была створана Брэсцкая канфедэрацыя. Брэсцкая канфедэрацыя (1605…
  2. Oct 8, 2026🚽Так беларускам в 2026 году предлагают ходить в туалет: женщины шокированы «технологичным…
  3. Oct 8, 2026🪖 Палітвязня Уладзіміра Гундара вярнулі ў бабруйскую калонію, дзе ён ужо адбываў пакаранн…
  4. Oct 8, 2026💦 На Припяти в Брестской области появился новый остров. На Припяти между Столинским и Лун…
  5. Oct 8, 2026💦 Прыпяць каля Мазыра зноў б’е рэкорды малаводдзя. Што адбываецца з ракой. Прыпяць каля М…
  6. Oct 8, 2026😙В Борисове дятел решил «апгрейдить» панельку. В Борисове дятел основательно взялся за об…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →