Нарадзіўся 25 красавіка 1868 года ў маёнтку Парэчча на Піншчыне. Належаў да шляхецкага роду Скірмунтаў гербу «Дуб».
Пра сваё паходжанне Раман Скірмунт пісаў:
«Я сам ураджэнец беларускага Палесся, нашчадак літоўскай сям’і, са старажытных часоў, спакон вякоў аселай у гэтым краі, і мае продкі да XVII ст. карысталіся беларускай мовай як хатняй»
У 1906 годзе па пратэкцыі Эдварда Вайніловіча быў абраны дэпутатам (ад Мінскай губерні) у I Дзяржаўную Думы Расійскай Імперыі.
З 27 сакавіка па 10 ліпеня 1917 г. — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. У красавіку 1917 г. узначаліў беларускую дэлегацыю да Часовага ўрада Расіі (які кантраляваў цэнтральную і ўсходнюю тэрыторыі Беларусі разам з Мінскам) з патрабаваннем аўтаноміі Беларусі.
Удзельнічаў у Першым Усебеларускім з’ездзе, які праходзіў у Мінску і быў выбраны ў склад рады з’езда. У красавіку 1918 годзе увайшоў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, у траўні 1918 годзе яму даручана фарміраванне новага складу Народнага сакратарыяту Беларусі, з 9 ліпеня 1918 годзе — прэм’ер ураду БНР і сакратар міжнародных спраў.
У польска-савецкую вайну імкнуўся не дапусціць падзелу Беларусі паміж процілеглымі бакамі. Адзін з заснавальнікаў Польска-беларускага таварыства ў Варшаве. Выказваўся за стварэнне польска-беларускай федэрацыі.
У 1930 быў выбраны сенатарам ад Палескага ваяводства. Выступаў супраць паланізацыі беларускага насельніцтва.
Быў забіты мясцовымі жыхарамі вёскі Парэчча на загад савецкага камісара Холадава.
Падчас забойства людзі плакалі, а Скірмунт сказаў:
«Я з вамы прошчаюса назаўжды. Спадзяюся, што нікому не зрабіў кепскага».
