TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 829 subscribers
Post #45047 71
✝️4 кастрычніка 1744 года ў 🏰 Камянцы (сёння Брэсцкая вобласць) нарадзіўся каталіцкі дыяцэзіяльны біскуп, багаслоў-асветнік і удзельнік паўстання Касцюшкі Міхал Францішак Карповіч.

У 1757–1761 гадах навучаўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, а ў 1761 годзе ўступіў у ордэн місіянераў. Да 1766 года служыў клірыкам у касцёле Святога Крыжа ў Варшаве, пасля чаго пачаў выкладаць філасофію і тэалогію ў семінарыях Варшавы, Кракава і Вільні. У 1774 годзе пакінуў ордэн і, дзякуючы падтрымцы біскупа Ігнацы Масальскага, стаў пробашчам у Гражышках на Сувальшчыне.

Міхал Францішак Карповіч атрымаў вядомасць сваімі казаннямі, у якіх крытыкаваў прыгон і жорсткае абыходжанне з сялянамі, прапаноўваў перавод на чынш і ўвядзенне парафіяльных школ. Яго ідэі падтрымалі рэфарматары і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 1776 годзе быў прызначаны архідыяканам смаленскім, пазней стаў канонікам пазнанскім і атрымаў медаль «Заслужаным».

З 1783 года выкладаў дагматычную тэалогію ў Галоўнай школе ВКЛ у Вільні і падтрымліваў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. Падчас паўстання 1794 года ўвайшоў у паўстанцкі ўрад і пасля яго падаўлення быў звольнены з прафесарскай пасады. У 1797 годзе стаў біскупам віграўскім, заснаваў духоўную семінарыю ў Віграх на Падляшшы і сабраў багатую бібліятэку ў Гражышках.

Памёр 5 лістапада 1803 года
.
  • ❤ 1
More from @bgazeta
  1. Oct 5, 2026🌧 У Слуцку абяцалі палепшыць стан вуліцы Якуба Коласа яшчэ ў верасні. Але рамонт дагэтуль…
  2. Oct 5, 2026🐈 В Червене спасатели сняли кота с крыши жилого дома. Домашний кот забрался на крышу жило…
  3. Oct 4, 2026🦅 Под Бешенковичами орел напал на лису. Жительница Бешенковичей сняла редкий момент охоты…
  4. Oct 4, 2026🐕 160 сабак маглі застацца без прытулку. У Бабруйску за некалькі дзён сабралі 105 тысяч р…
  5. Oct 4, 2026🖊 Сёння магло б споўніцца 90 год літаратуразнаўцу, філолагу, дэкану Брэсцкага ўніверсітэт…
  6. Oct 4, 2026🚘 Брестчанин восстановил отцовский Volkswagen Passat 1974 года, на котором его когда-то з…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →