TGViewer
BGmedia: новости — 2026 BGmedia: новости — 2026 @bgazeta · 834 subscribers
Post #45054 104
🖊 Сёння магло б споўніцца 90 год літаратуразнаўцу, філолагу, дэкану Брэсцкага ўніверсітэта і ўраджэнцу Брэстчыны — Аляксею Майсейчыку.

Нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 года ў вёсцы Гошчава (цяпер 🌿 Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Дзяцінства прыпала на гады Другой сусветнай вайны. Пасля заканчэння школы ў 1955 годзе паступіў на філалагічны факультэт 🎓 Брэсцкага педагагічнага інстытута.

Пасля атрымання дыплома два гады працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў роднай школе. У 1962 годзе стаў аспірантам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. З 1966 года яго жыццё было цесна звязана з Брэсцкім педагагічным інстытутам, дзе ён прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара, быў дэканам філалагічнага факультэта і загадчыкам кафедры беларусазнаўства.

Аўтар шэрагу навуковых і вучэбных прац па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, методыцы яе выкладання, а таксама кніг пра пісьменнікаў Брэстчыны. Даследаваў творчасць Піліпа Пестрака, Алеся Разанава, Яўгеніі Янішчыц, Ніны Мацяш і іншых беларускіх аўтараў.

Памёр 12 траўня 2002 года. Пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска» ў 🏹 Брэсце.
  • ❤ 2
More from @bgazeta
  1. Oct 11, 2026🐗 Под Минском засняли целое стадо кабанов. Недалеко от Минска на видео попало целое стадо…
  2. Oct 10, 2026💥 В Барановичах мужчина выбегал на дорогу и прыгал на движущиеся автомобили. Необычный и…
  3. Oct 10, 2026📚 10 кастрычніка 1931 года ў 🏯Косаве (сёння 🌿 Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадз…
  4. Oct 10, 2026🔥 Под Брестом ночью загорелся птичник. В ночь на 10 октября в деревне Приборово Брестског…
  5. Oct 10, 2026💡У Гомелі скардзяцца на вуліцы без асвятлення. Падобныя праблемы ёсць і ў іншых буйных га…
  6. Oct 10, 2026🥛 Почему «Савушкин» называется именно так? Есть две версии происхождения названия. Истори…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →