TGViewer
Беларусы ў Вiльнi Беларусы ў Вiльнi @belvilnius · 511 subscribers
Post #2189 375

Forwarded from roskvitKUS/ росквітKUS🌱

🌿 Запыт аб дапамозе і падтрымцы

Сябры, звяртаемся да вас з просьбай аб салідарнасьці і падтрымцы.

У Польшчы цяпер знаходзіцца былы дабраахвотнік, які на працягу апошніх гадоў перажыў шэраг складаных жыцьцёвых абставін і сутыкнуўся з істотнымі парушэньнямі псіхічнага здароўя.

Раней ён праходзіў лячэньне ў спецыялізаванай установе і мае афіцыйна пацверджаны дыягназ. Цяпер дапамога, якую ён атрымлівае, абмяжоўваецца медыкаментозным лекаваньнем. Аднак з улікам складанасьці яго стану гэтага недастаткова.

На гэты момант ён жыве ў часовым жыльлі, якое аплачваюць сябры. Яны фактычна ўзялі на сябе вялікі груз - і чалавечы, і фінансавы. Але гэты рэсурс не бясконцы. Побач няма сям’і, якая магла б доўгатэрмінова ўзяць на сябе клопат і адказнасьць, таму востра стаіць патрэба:

- у стабільным і бяспечным жыльлі
- у працяглай медычнай і псіхалагічнай падтрымцы
- у сацыяльным суправаджэньні і каардынацыі
- у паступовым вяртаньні да больш устойлівага жыцьця

🎯 Мэта гэтага збору — аплата жыльля на бліжэйшы перыяд, каб зняць частку нагрузкі з людзей, якія цяпер падтрымліваюць яго, і даць чалавеку мінімальную, але вельмі важную апору — дах над галавой.

Калі дзякуючы вашай падтрымцы атрымаецца сабраць крыху больш, наступнымі крокамі стануць:
- лекі
- псіхалагічная або псіхатэрапеўтычная дапамога
- базавы сацыяльны суправаджальны догляд падчас пошукаў працы.

Акрамя фінансавай падтрымкі, мы таксама шукаем інфармацыйную і экспертную дапамогу.
Калі вы:
🤍 ведаеце пра праграмы падтрымкі ў Польшчы для людзей у падобнай сітуацыі
🤍 працуеце ў сферы псіхічнага здароўя або сацыяльнай дапамогі
🤍 можаце падказаць кантакты, шляхі дзеяньняў або ўстановы для доўгатэрміновага суправаджэньня
- напішыце нам, калі ласка. Нават адна парада або кантакт могуць стаць важным крокам.

💚 Як можна дапамагчы фінансава:

💰 Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

💳 Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama (Roskvit - pagalba būstui)

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто адгукаецца.
Разам мы можам стаць для кагосьці той самай апорай, калі яна найбольш патрэбная 🤍
  • ❤ 2
  • 👍 1
More from @belvilnius
  1. Sep 8, 2026🦉 Ці ведаеце вы, што совы могуць паварочваць галаву на 270 градусаў, а іх вушы размяшчаюц…
  2. Jul 31, 2026​КУРС МАЛАДОГА БАЙЦА ад Клуба «Аpora» 📍​Вільня, старт — канец жніўня | Трэці набор ​Клуб…
  3. Jul 24, 2026🌿 Шафа поўная, а апрануць зноў няма чаго? 💔 А так хочацца, каб гардэроб быў лёгкім, прыг…
  4. Jun 27, 2026Як ідзе збор подпісаў пад пэтыцыяй аб беларускім сьцягу на Грунвальдзкім полі: https://sma…
  5. Jun 23, 2026«Сам ты верабей!»: Вебінар пра бёрдвотчынг з Карынай Салавей Ідзеш па парку — вакол усё св…
  6. Jun 19, 2026Прачытаў новую кнігу Міколы Дзядка, “Апавяданні з кішэняў”. Кішэнямі ў Гарадзенскай крытай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →