TGViewer
Беларусы ў Вiльнi Беларусы ў Вiльнi @belvilnius · 510 subscribers
Post #2201 330

Forwarded from Павел Севярынец

Прачытаў новую кнігу Міколы Дзядка, “Апавяданні з кішэняў”.

Кішэнямі ў Гарадзенскай крытай турме называлі закуткі з цеснымі, 2х1.4 метры, камерамі-трунамі. Мікола Дзядок прасядзеў там сем месяцаў пад найдзічэйшым прэсам: “спецыяльна абучаныя” сексоты ў суседніх камерах ўдзень і ўначы раўлі, білі ў сцены ды трубы міскамі ды кубкамі, каб давесці Міколу да вар’яцтва ці самагубства.

Кніга - ня проста турэмны расповед у стылі “і я там быў”, а дакументальнае, з прозвішчамі і нават фотамі, сведчанне ашаламляльных катаванняў, якія практыкаваліся ў Гарадзенскай.

Уся турма ўвосені 2023 года чула, як “працавалі” над Дзядком.

Мікола трымаўся узорна, сведчу сам, бо колькі разоў перасякаўся і сядзеў побач з ім у гарадзенскім ШІЗА. Але чаго гэта яму каштавала – можна даведацца толькі тады, калі прачытаць “Апавяданні з кішэняў”.

Асабліва раю прачытаць кнігу тым, хто вядзе кампанію цкавання Міколы тут, у вольным свеце. Для чаго прачытаць? Для таго, каб зразумелі: Бог так рыхтаваў і гартаваў Міколу, што
ніякім "хэйтам" альбо "кэнсэлінгам" яго ня ўзяць.

Як і ўсякая кніга-факт, “Апавяданні” напісаныя простай і яснай мовай, з дакладнай фіксацыяй падзеяў, думак і дыялогаў. І калі-небудзь на нашым Нюрнбергскім трыбунале беларускі пракурор падымецца за сваім сталом, выпрабавальна зірне на лаву падсудных і, трымаючы у руцэ “Апавяданні з кішэняў”, на чыстай беларускай мове агалосіць:

- Доказ нумар такі і такі. Сведчанне Мікалая Дзядка.

***

Запрашаю на прэзентацыю сваёй першай пасля турмы кнігі "Беларусь - гэта святое" ў Вільні, сябры! Аўторак 23 чэрвеня, 18.00, візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60). Уваход вольны!
  • 👏 7
  • 👍 6
  • 🤣 2
  • ❤ 1
More from @belvilnius
  1. Sep 8, 2026🦉 Ці ведаеце вы, што совы могуць паварочваць галаву на 270 градусаў, а іх вушы размяшчаюц…
  2. Jul 31, 2026​КУРС МАЛАДОГА БАЙЦА ад Клуба «Аpora» 📍​Вільня, старт — канец жніўня | Трэці набор ​Клуб…
  3. Jul 24, 2026🌿 Шафа поўная, а апрануць зноў няма чаго? 💔 А так хочацца, каб гардэроб быў лёгкім, прыг…
  4. Jun 27, 2026Як ідзе збор подпісаў пад пэтыцыяй аб беларускім сьцягу на Грунвальдзкім полі: https://sma…
  5. Jun 23, 2026«Сам ты верабей!»: Вебінар пра бёрдвотчынг з Карынай Салавей Ідзеш па парку — вакол усё св…
  6. May 16, 2026ІІІ Кангрэс па палітвязняволеных у Беларусі — у Вільні 21–22 траўня ў Вільні пройдзе ІІІ К…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →