TGViewer
Беларусы ў Вiльнi Беларусы ў Вiльнi @belvilnius · 510 subscribers
Post #2188 392

Forwarded from Historyja

Уступ да закону "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" з дня 26 студзеня 1990 года.

"Мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова – жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць – неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву.

Доўг і абавязак усіх – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, паважліва ставіцца да моў іншых народаў.

У Беларусі здаўна жывуць людзі розных нацыянальнасцей, гучаць розныя мовы. Аднак у апошнія гады сфера ўжывання мовы карэннага насельніцтва Беларусі, якое дало ёй імя і гістарычна складае асноўную частку жыхароў рэспублікі, значна звузілася, пад пагрозай апынулася само яе існаванне. Паўстала неабходнасць аховы беларускай мовы на дзяржаўна-этнічнай тэрыторыі. Такую сістэму аховы дазваляе стварыць толькі наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.

Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае канстытуцыйных правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рускай ці іншымі мовамі. Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, незалежна ад нацыянальнасці і роднай мовы, карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі перад дзяржавай"
  • ❤ 6
  • 👍 2
More from @belvilnius
  1. Sep 8, 2026🦉 Ці ведаеце вы, што совы могуць паварочваць галаву на 270 градусаў, а іх вушы размяшчаюц…
  2. Jul 31, 2026​КУРС МАЛАДОГА БАЙЦА ад Клуба «Аpora» 📍​Вільня, старт — канец жніўня | Трэці набор ​Клуб…
  3. Jul 24, 2026🌿 Шафа поўная, а апрануць зноў няма чаго? 💔 А так хочацца, каб гардэроб быў лёгкім, прыг…
  4. Jun 27, 2026Як ідзе збор подпісаў пад пэтыцыяй аб беларускім сьцягу на Грунвальдзкім полі: https://sma…
  5. Jun 23, 2026«Сам ты верабей!»: Вебінар пра бёрдвотчынг з Карынай Салавей Ідзеш па парку — вакол усё св…
  6. Jun 19, 2026Прачытаў новую кнігу Міколы Дзядка, “Апавяданні з кішэняў”. Кішэнямі ў Гарадзенскай крытай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →