Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве падтрымлівае пазіцыю старшыні Сейма Юозаса Олекаса: калі муніцыпалітэт размаўляе з беларусамі на іх мове, гэта павінна быць беларуская, а не расейская.
✅ Адначасова беларусам у Літве трэба вучыць літоўскую, асабліва дзецям. Мы хочам, каб яны свабодна размаўлялі па-літоўску і былі паўнавартаснай часткай літоўскага грамадства. Таму важна пашыраць магчымасці вучыцца на беларускай мове пры якасным вывучэнні літоўскай. Беларуская дапамагае заставацца беларусамі. Літоўская - быць часткай літоўскага грамадства.
📝 Асацыяцыя гатовая пры неабходнасці бясплатна дапамагчы гораду Вільня з перакладам сайтаў, формаў і інфармацыйных сістэм на беларускую мову.
Post #190
102

- ❤ 7
- 🔥 5
- 👏 2