TGViewer
Channel Public Channel
Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве

Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве

@beltevai

Афіцыйны канал Асацыяцыі беларускіх бацькоў у Літве (Baltarusių tėvų asociacija Lietuvoje)

info@belarustevai.lt
Subscribers
74
Photos
129
Videos
2
Links
48
Recent Posts 12 shown
Post #211 47
ARTSCAPE запрашае маладых людзей 11-22 гадоў у эксперыментальнае падарожжа ў Музеі Радзівілаў у Вільні.

✨ На 12 майстар-класах мы будзем даследаваць танец, музыку, рух і новыя спосабы самавыяўлення. Кожная сустрэча - новая тэхніка, новая магчымасць паспрабаваць нешта незвычайнае і, магчыма, новае адкрыццё пра сябе.

Будзем рады, калі вы застанецеся з намі на ўсе 12 сустрэч - да 3 снежня. Крок за крокам будзем збіраць новыя навыкі, вопыт і ідэі і глядзець, куды яны нас прывядуць. 💫

📍 Музей Радзівілаў, Vilniaus g./Віленская, 24
🗓 Кожны чацвер, 18:00-19:00
🪙 Удзел бескаштоўны
🗣 Літоўская, англійская і руская мовы

Рэгістрацыя праз гугл-форму.

Усе неабходныя матэрыялы будуць прадастаўлены - прыходзьце ў зручным адзенні і будзьце гатовыя спрабаваць новае!

На першае занятак удзельніку трэба прыйсці з бацькам або апекуном, каб запоўніць кароткую анкету. Засталося некалькі свабодных месцаў. Далучайцеся да нашага падарожжа! 🌸

Пытанні: cultural.managerka@gmail.com
  • 👍 2
  • ❤ 1
Post #210 67
2️⃣ Дзіцячы хор у Віленскім беларускім музеі ім. Івана Луцкевіча запрашае спевакоў ад 6 гадоў.

👩🏻 Заняткі вядзе музычны педагог Яўгенія Грышкевіч, якая мае больш чым 10-гадовы досвед працы з дзецьмі.

👌🏻 На занятках удзельнікі і ўдзельніцы хору будуць:
- развіваць слых, рытм і дыханне;
- вучыцца спяваць прыгожа і ўпэўнена;
- развучваць вясёлыя песьні і сапраўдныя харавыя творы;
- знаёміцца з народнымі песнямі і хітамі любімых беларускіх выканаўцаў;
- удзельнічаць у канцэртах і выступах;
- знаходзіць новых сяброў і атрымліваць асалоду ад спеваў.

📍 Калі і дзе: субота, 15:00, Vilniaus, 20.
🎬 Старт: з 19 верасня.
🪙 Кошт: 30 еўра/месяц.
✔️ Каб запісацца трэба запоўніць форму рэгістрацыі.

#беларусывільні #беларускаямова #асацыяцыябеларускіхбацькоў #беларускіхор #baltarusiųtėvųasociacija
  • ❤ 4
Post #209 61
Калі вы даўно шукалі беларускі дзіцячы хор, то сёлета ў вас ёсць магчымасць 🤗👇🏻

1️⃣ У свой дзіцячы хор запрашае выкладчык Мікалай Семянчук.

👌🏻 Што плянуе рабіць хор:
— сьпяваць беларускія і сучасныя песьні;
— вучыць харавыя творы і выступаць;
— знаёміцца з музыкай, рытмам і нотамі;
— разьвіваць голас, слых і пачуцьцё музыкі;
— вучыцца шматгалоссю і трымаць сваю партыю.

📎 «Хор — гэта ня толькі пра музыку. Гэта пра супольнасьць, узаемнае слуханьне і здольнасьць ствараць разам. Беларускі рэпэртуар дае дзецям магчымасьць знаёміцца з беларускай культурай праз песьню».

📍 Калі і дзе: субота, цэнтр горада (месца абяцаюць паведаміць пасля рэгістрацыі).
🎬 Пачатак заняткаў: кастрычнік.
🪙 Кошт: 40 еўра/месяц.
✔️ Рэгістрацыя: да 20 верасьня. Каб зарэгістравацца, трэба запоўніць форму.
  • ❤ 1
Post #208 86
Віншуем бацькоў, дзяцей і педагогаў з Днём ведаў! Асабліва - беларускія сем’і і настаўнікаў у Літве.

👨🏼‍🏫 Адукацыя - падмурак будучыні. Зычым дзецям поспехаў у вучобе, упэўненасці ў сваіх сілах і новых адкрыццяў, а бацькам і педагогам - цярпення, натхнення і радасці ад поспехаў дзяцей.

🌳 Дзе б мы ні жылі, важна памятаць, што мы беларусы: шанаваць сваю мову, культуру і гісторыю, перадаваць іх дзецям і дапамагаць ім расці адкрытымі свету, але з адчуваннем сваіх каранёў.

Поспехаў у новым навучальным годзе!

📷 На фота - 1 верасня 2026 года ў Віленскай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны.
  • ❤ 6
Post #201 109
🌞 Сямейны беларускі пікінік з нагоды пачатку навучальнага года - адбыўся!

🙏🏻 Дзякуй усім, хто далучыўся да нашай ініцыятывы, а гэта - больш за 50 чалавек! У нас атрымалася цёплая сяброўская падзея, якую ўжо падумваем зрабіць штогадовай ☺️

✅ Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве была створана ўсяго год таму (дарэчы, акурат напрыканцы жніўня 2025 года), але мы ўжо вельмі шмат паспелі зрабіць - і ўсё дзякуючы таму, што мы разам.

💛 Зычым лёгкага верасня і добрага навучальнага года ўсім беларускім сем’ям і з яшчэ большым, чым раней, аптымізмам глядзім у другі год існавання Асацыяцыі!

#асацыяцыябеларускіхбацькоў #беларусыўлітве #беларусывільні #baltarusiųtėvųasociacija
  • ❤ 6
Post #193 67
Сябры, увага! Беларуская школка ў Вільні адкрыла рэгістрацыю на гурткі!
⠀
👉 У раскладзе:
🔹 беларуская мова,
🔹 беларусазнаўства,
🔹 гісторыя Беларусі,
🔹 творчая майстэрня,
🔹 тэатральная студыя,
🔹 робататэхніка, 3D-друк і CAD,
🔹 а таксама англійская і літоўская мовы.

✔️ Ёсць і спецыялізаваныя групы: інклюзіўная і камунікатыўная для дзяцей з РАС і СДУГ.

Заняткі праводзяцца для дзяцей розных узростаў, пачынаючы з 3 год.

📍Заняткі праходзяць у Віленскім беларускім музеі ім. Івана Луцкевіча па адрасе: Vilniaus, 20.

📅 Старт з 19 верасня.

📝 Каб зарэгістравацца, трэба запоўніць гугл-форму (там ёсць інфармацыя пра гурткі, цэны і расклад).

Цягам бліжэйшых дзён Школка абяцае падрабязна расказваць пра кожны з гурткоў.

🤗 Далучайцеся, калі ласка! 🤗
Post #192 1K
Дарагія сябры! Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве запрашае вас і вашых дзетак 29 жніўня а 12 гадзіне на сямейны пікнік, прысвечаны Дню ведаў!

🌞 У праграме:

🔹квэст для ўсёй сям'і
🔹гульні з дзецьмі
🔹аквагрым
🔹 кніжны куток
🔹і шмат іншага цікавага!

🤗 Мы будзем рады бачыць усіх, але кожнага і кожную просім прынесці штосьці з ежы і напояў для агульнага стала, а таксама захапіць пледы!

Да хуткай сустрэчы!

📆 29 жніўня
⏰ 12:00
📍 Kūdrų Parkаs, Vilnius

#асацыяцыябеларускіхбацькоў #baltarusiųtėvųasociacija
  • ❤ 3
  • 🔥 1
Post #191 111
Baltarusių tėvų asociacija Lietuvoje palaiko Seimo pirmininko Juozo Oleko poziciją: jei savivaldybė su baltarusiais bendrauja jų kalba, tai turėtų būti baltarusių, o ne rusų kalba.

✅ Kartu Baltarusijos piliečiams, gyvenantiems Lietuvoje, reikia mokytis lietuvių kalbos, ypač vaikams. Norime, kad jie laisvai kalbėtų lietuviškai ir taptų visaverte Lietuvos visuomenės dalimi. Todėl svarbu plėsti galimybes mokytis baltarusių kalba, kartu užtikrinant kokybišką lietuvių kalbos mokymąsi. Baltarusių kalba padeda išlikti baltarusiais. Lietuvių kalba - tapti Lietuvos visuomenės dalimi.

📝 Prireikus asociacija yra pasirengusi nemokamai padėti Vilniui išversti interneto svetaines, formas ir informacines sistemas į baltarusių kalbą.
  • 👏 4
  • 👍 1
Post #190 102
Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве падтрымлівае пазіцыю старшыні Сейма Юозаса Олекаса: калі муніцыпалітэт размаўляе з беларусамі на іх мове, гэта павінна быць беларуская, а не расейская.

✅ Адначасова беларусам у Літве трэба вучыць літоўскую, асабліва дзецям. Мы хочам, каб яны свабодна размаўлялі па-літоўску і былі паўнавартаснай часткай літоўскага грамадства. Таму важна пашыраць магчымасці вучыцца на беларускай мове пры якасным вывучэнні літоўскай. Беларуская дапамагае заставацца беларусамі. Літоўская - быць часткай літоўскага грамадства.

📝 Асацыяцыя гатовая пры неабходнасці бясплатна дапамагчы гораду Вільня з перакладам сайтаў, формаў і інфармацыйных сістэм на беларускую мову.
  • ❤ 7
  • 🔥 5
  • 👏 2
Post #189 154
🤗 Сябры, мы падсумоўваем вынікі фестывалю "Пад чароўным дрэвам" і просім вас запоўніць невялічкую апытанку, калі вы былі сярод нашых гасцей. У вас гэта зойме літаральна 5 хвілін, а для нас будзе вялікай дапамогай.

🙏🏼 Шчыра дзякуем!

🌳🌳🌳

🤗 Mieli draugai, apibendriname mūsų festivalio „Po stebuklingu medžiu“ rezultatus ir labai prašome jūsų užpildyti trumpą apklausą, jei buvote mūsų festivalio svečiai. Tai užtruks vos 5 minutes, o mums bus didžiulė pagalba.

🙏🏼 Nuoširdžiai dėkojame!
  • 👍 2
Post #187 101
  • ❤ 1
Post #177 87
  • 👍 2
  • ❤ 1
Older posts →

About this channel

How can I read @beltevai without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве have?
Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве (@beltevai) has 74 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →