TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #77691 8.93K
🎭 Гарадзенскія акторкі ў Вільні сыгралі спектакль пра Марыупальскі тэатр

Спектакль базуецца на тэкстах журналісткі Надзеі Сухарукавай. Яна была адной з тых, хто ратаваўся ў сутарэннях тэатра.

На канец лютага ў тэатры Марыупалю планавалі прэм’еру. Аднак пачалася вайна. Тэатр стаў сховішчам для жыхароў горада, а потым быў разбомблены. Пра тое, якія жыццёвыя драмы прайшлі праз тэатр замест запланаванай прэм’еры, паказалі ў пастаноўцы «Спектакль, які не адбыўся» акторкі «Тэатра Жніўня» Наталля Лявонава, Натэла Бялугіна і Ганна Іванова. Паставіў спектакль рэжысёр Андрус Дарала.

«Гэта пакуль эскізная работа. Гісторыя не скончана і п’еса толькі пішацца», - тлумачыць Наталля Лявонава.

☝️На сцэне большасць часу толькі тры акторкі. Але ў іх расповедах паўстаюць іншыя героі: хлопчык, што вядзе дзённік, стары, які чакае, каб на абед далі «другое», а не толькі суп і ваду, дзяўчынка, што крычыць, бо баіцца цемры.

«П'еса, як і вайна, пакуль не скончана», – кажа акторка Натэла Бялугіна.

Крыніца: HRODNA.LIFE
  • ❤ 67
  • 👍 19
  • 😢 6
  • 👎 1
More from @belsat
  1. Sep 30, 2026☝️Радослаў Сікорскі назваў «невялікім пацяпленнем» тое, што цяпер адбываецца ў беларуска-п…
  2. Sep 30, 2026⛔️ Спачатку нельга было пісаць пра палітыку, цяпер – пра чаргу ў паліклініцы і сапсаваныя…
  3. Sep 30, 2026🥈 Крыўдна, калі да перамогі не хапіла зусім крыху Глядзіце, якія шчырыя эмоцыі часам хава…
  4. Sep 30, 2026🍂 Канада хоча ўцячы з «таксічных стасункаў»? Чаму паўночны сусед ЗША раптам захацеў аддал…
  5. Sep 30, 2026🔸Захапляўся перакладамі з балгарскай мовы ды не любіў песню «Касіў Ясь канюшыну». 95 гадо…
  6. Sep 30, 2026✍️ Дапамогу на пахаванне «ўрэжуць», дровы можна будзе замовіць праз інтэрнэт, а «Беларусба…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →