🔥 Дакументальны фільм «Белсату» ўзнагародзілі на фестывалі ў Лодзі
Стужка «Движ» рэжысёра Аляксандра Гарадко распавядае пра фанатаў Макса Каржа, іх супярэчнасці, пошукі свабоды і свайго месца ў свеце.
Журы прысудзіла фільму прыз імя Аляксандра Каміньскага «за дэталёвы партрэт маладых людзей з Украіны, Беларусі і Расеі, якія, нягледзячы на досвед вайны і дыктатуры, знаходзяць прастору для дыялогу і ўзаемапаразумення праз мастацтва і музыку».
Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык пракаментавала поспех стужкі:
«Вельмі рада першай узнагародзе "Двіжу»"! Важна, каб на "Белсаце" не толькі сачылі за падзеямі, але і знаходзілі жывыя тэмы, якія чапляюць, выклікаюць дыскусіі, прымушаюць задумацца.
Мы не баімся амбітных праектаў і працуем з рэжысёрамі, якія маюць уласны погляд. "Белсат" – гэта месца, куды можна прыходзіць са смелымі ідэямі, спрабаваць новае і рабіць кіно, якое будзе цікавае гледачам і ў Беларусі, і за яе межамі. І я рада, што ў нас гэта атрымліваецца!»
Паглядзець трэйлер фільму можна тут
Post #147080
1.19K

- ❤ 14
- 🥴 7
- 👏 3
- 🗿 2
- 😐 1
- 😈 1