Трамп адмовіўся ўводзіць «пякельныя санкцыі» супраць Расеі
Прэзідэнт ЗША спачатку ўвёў іх, бо быў абавязаны законам, але адразу ж адмяніў.
«Я адмаўляюся ад прымянення санкцый, абмежаванняў і мытаў, прадугледжаных законам Грэма. Я прадставіў Кангрэсу пацверджанне таго, што прадастаўленне такой адмовы ў цяперашні час адпавядае нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў».
Такім чынам, Трамп паставіў на паўзу ўвядзенне дадатковых мытаў у памеры 500% на расейскія тавары і 100% на прадукцыю краінаў, якія ўваходзяць у топ-5 найбуйнейшых пакупнікоў нафты і газу з РФ (сярод іх Кітай і Індыя).
Раней Кангрэс ухваліў закон Ліндсі Грэма, які Трамп падпісаў 18 верасня. Паводле дакументу, ён павінен быў уступіць у сілу цягам 30 дзён.
Post #147035
1.1K

- 🤬 37
- ❤ 2
- 👾 1