У вас адно падраздзяленне, добрае падраздзяленне. Але гэтага мала. І трэба нам пашырацца. Трэба недзе яшчэ ствараць такія базавыя атрады. Яны павінны быць звязаныя паміж сабой»
— перадаюць словы дыктатара дзяржаўныя медыя.
Паводле Лукашэнкі, атрады народнага апалчэння павінны размяшчацца ў асобных вёсках у межах сельсаветаў:
«На самым ніжнім узроўні – народнае апалчэнне. Далей – тэрытарыяльная абарона, якая адказвае за абарону інфраструктурных аб’ектаў, а наверсе – армія. Натуральна, уся гэтая структура будзе пад камандаваннем прэзідэнта»
Раней Лукашэнка даручыў старшыні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігару Шуневічу прыцягваць у апалчэнне людзей, якія ўмеюць абыходзіцца са зброяй.
