У Жлобіне заклікалі паведамляць пра маякі для дронаў
Беларускі металургічны завод 15 кастрычніка апублікаваў засцярогу пра «шкоднае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне». На прадпрыемстве заклікалі паведамляць у міліцыю, калі недзе заўважаць прылады, як на фота. Але канкрэтна, што гэта за прылада – не напісалі.
Як высветліла «Зеркало», імаверна, гаворка ідзе пра радыёмаякі ўкраінскай кампаніі Sine Engineering. Такое абсталяванне дапамагае дронам арыентавацца ва ўмовах падаўлення GPS.
У выданні кажуць, што абвестка і выява, якую распаўсюджвае прадпрыемства, імаверна створаныя ШІ.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
Post #146978
1.1K

- 🤣 10
- ❤ 1
- 🔥 1
- 😁 1