З 13 па 15 кастрычніка на Гомельшчыне было прынамсі пяць выпадкаў залёту расейскіх ударных дронаў, піша «Флагшток». Адзін з беспілотнікаў праляцеў міма паўднёвых ускраін Гомеля.
Тым часам жыхары беларуска-ўкраінскага памежжа рэгулярна чуюць выбухі. Вось што распавёў адзін з мясцовых жыхароў:
«На працягу дня ў нас пастаянна нешта “гукае”, а некалькі разоў за апошнія дні выбухі былі такімі моцнымі, што страшна трэсліся не толькі вокны, але і сцены».
