⛰ Салігорск можа пазбавіцца сваёй (ці не адзінай) вядомай на ўсю Беларусь славутасці
Гаворка пра тэрыконы, якія назапашваюцца каля гораду яшчэ з 1960-х, калі было запушчанае першае рудаўпраўленне. Фактычна, гэтыя салявыя адвалы з'яўляюцца равеснікамі гораду.
За ўвесь гэты час яны выраслі на вышыню прыкладна 40-павярховага дому. Тэрыконы ўжо займаюць сотні гектараў, а агульны аб'ём пароды вымяраецца сотнямі мільёнаў тонаў.
Цяпер гэтыя адкіды паспрабавалі «пусціць у справу». Спецыялісты Акадэміі навук разам з «Беларуськаліем» і іншымі прадпрыемствамі змяшалі глінiста-салявы шлам з торфам і арганікай і ўнеслі на доследны ўчастак плошчай 20 гектараў у Менскім раёне. Кукуруза там дала заўважна больш зялёнай масы і катахоў, чым на зямлі без угнаенняў.
Эксперымент праводзілі на даручэнне Лукашэнкі, які 12 кастрычніка азнаёміўся з яго вынікамі. Ужываць адкіды плануюць найперш на поўдні краіны, дзе шмат пясчанай глебы. Так можна было б адначасова падкарміць «складаныя» палі і паступова вызваліць зямлю пад Салігорскам.
Будзеце сумаваць па тэрыконах? 🫠
Post #146917
642

- 🙈 4
- 🤔 2
- 👾 2
- ❤ 1
- 😱 1