TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146900 580
🚨 Расея нанесла масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны – без святла засталіся як мінімум 600 тысяч чалавек

За ноч расейскія войскі ўжылі 39 балістычных ракетаў і больш за 120 ударных дронаў і баражуючых боепрыпасаў. Пад ударам апынуліся Кіеў, Кіеўская вобласць і Харкаў.

Паводле ўкраінскага боку, пашкоджаныя 26 элементаў электраэнергетычнага комплексу і чатыры аб’екты нафтагазавай інфраструктуры. Ёсць загінулыя і параненыя.

У Кіеве назвалі атаку дэманстратыўнай непавагай да ЗША і заклікалі Доналда Трампа ўвесці новыя моцныя санкцыі супраць Расеі, а таксама перадаць Украіне дадатковыя ракеты для сістэмаў Patriot.

«Гэты ўдар быў цалкам наўмысным і дэманстратыўным па сваім маштабе; Расея ніколі раней не праяўляла такой абуральнай непавагі да Амерыкі. Расея не лічыць заявы прэзідэнта ЗША моцнымі» - напісаў Уладзімір Зяленскі.
  • 🤬 18
  • 😡 1
More from @belsat
  1. Oct 14, 2026💬 «Трэба тлумачыць, што мілітарызацыя [у Беларусі] – гэта не толькі пра ваенны аспект, гэ…
  2. Oct 14, 2026🫤️️️️️️ У эфіры нашая пастаянная рубрыка «Без каментара» Свежы пост Доналда Трампа ў сацс…
  3. Oct 14, 2026🇺🇸 Нават дэмакраты і рэспубліканцы аб’ядналіся супраць угоды Трампа з Пуціным Адразу 12…
  4. Oct 14, 2026🤨️️️️️️ «Дыялог ён успрымае як граблі, на якія не варта ізноў наступаць» Менск ужо вядзе…
  5. Oct 14, 2026💥 На Навашахцінскім НПЗ у Растове выбухнуў яшчэ адзін рэзервуар для захоўвання Атака на г…
  6. Oct 14, 2026☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі пр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →