✊ На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем часоў паўстання Каліноўскага.
Але ён раптам знік.
На святочным стрыму з Дажынак у Калінкавічах раніцай 10 кастрычніка заўважылі трактар МТЗ 82.3 з надпісам «Люблю Беларусь!» на лабавым шкле – заўважыў «флагшток».
Гэты лозунг нагадвае пароль удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў супраць Расеі: «Каго любіш? – Люблю Беларусь!».
Аднак праз некалькі гадзін у афіцыйнай экспазіцыі Менскага трактарнага заводу паказалі трактар той жа мадэлі, але ўжо без надпісу.
Post #146768
1.12K

- 😡 11
- 🤣 4
- ❤ 1
- 🤬 1