TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146608 1.44K
😊 Беларус падзяліўся мілай гісторыяй пра тое, як сямейная пара палякаў вяртала яму згублены гаманец

Непрыемная сітуацыя здарылася з Арцёмам на мінулым тыдні. Непадалёк ад вакзалу «Варшава Заходня» гаманец з дакументамі і грашыма выпаў з ягонай кішэні, а заўважыў згубу беларус толькі дома. Самастойныя пошукі ды размяшчэнне аб'яваў у сацсетках нічога не далі.

Але ў гэтай гісторыі ўсё ж здарыўся хэпі-энд:

«Як высветлілася пазней, мой гаманец знайшла пара палякаў, якія ўсімі магчымымі спосабамі спрабавалі знайсці мяне. Напрыклад, яны званілі ў банк, які выдаў маю картку, аднак там адмовіліся даць ім мае кантакты і толькі заблакавалі картку.

Пасля яны знайшлі мяне ў Facebook і пісалі мне з розных акаўнтаў, аднак праз асаблівасці сацсеткі я не атрымаў ніводнага паведамлення – усе яны так і засталіся ў "запытах". І толькі праз тры дні пасля здарэння, калі я сам вырашыў праверыць запыты ў Facebook, я знайшоў усе гэтыя паведамленні.

Мы дамовіліся пра сустрэчу. Яны вярнулі мне гаманец і адмовіліся ад любой узнагароды. Дадалі, што заўважылі па карце побыту, што я з Беларусі і маю міжнародную абарону. Казалі, што ведаюць, што адбываецца ў Беларусі, і падтрымліваюць як беларусаў, так і ўкраінцаў. Менавіта таму яны не аднеслі гаманец у паліцыю ці амбасаду, а вырашылі самі паспрабаваць знайсці мяне»


✍️ Дзяліцеся ў каментарах такімі ж добрымі гісторыямі, якія здараліся з вамі 🔽
  • ❤ 37
  • 👏 9
More from @belsat
  1. Oct 7, 2026🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! Чаму адмянілі вызваленне дзясяткаў палітвязняў і…
  2. Oct 7, 2026💬 «Унучка зʼехала ў Канаду, і я рады. Мне стала лягчэй, бо кожны раз, калі адбываецца тэр…
  3. Oct 7, 2026Post #146647
  4. Oct 7, 2026👀 На Гомельшчыну перавязуць з Расеі завод Выданне @flagshtok знайшло на сайце дзяржаўных…
  5. Oct 7, 2026▪️Ратаўнікі працягваюць разбор завалаў на месцы прылёту ў Прылуках на Чарнігаўшчыне: загін…
  6. Oct 7, 2026💬 «Дзіўна размаўляць пра пагрозу тэрарызму ў краіне, кіраўніцтва якой забівае сваіх паліт…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →