🪖 У чаце расейскай гандлёвай сеткі рэкламуюць службу ў расейскім войску – у тым ліку набор у штурмавыя адрады
У Барысаве музыка-аранжыроўшчык заўважыў у Viber-групе крамы «Светофор» абвесткі пра вербаванне беларусаў на службу ў расейскай арміі.
На просьбы мужчыны выдаліць пасты адміністратары не рэагавалі. Таму мужчына звярнуўся да спецслужбаў. Пасля ягонага звароту публікацыі зніклі.
Паводле Media-Polesye, падобныя абвесткі з'яўляліся і ў групах Лунінецкага раёну. У адной з абвестак наўпрост было напісана: «Набор у штурмавыя адрады» - піша выданне.
Post #146537
1.17K
- 🤬 18
- ❤ 8
- 👾 3