🏗 У Менску будуюць сакрэтныя комплексы для сілавікоў — адзін на месцы могілак
Каля плошчы Бангалор на ўчастку больш за 12 га ўжо выраслі чатыры будынкі. У галоўным прадугледжаныя цір, спартовая і актавая залі, і, магчыма, памяшканне для захоўвання зброі. Падрадчыкам забаранілі фатаграфаваць будоўлю і перадаваць інфармацыю трэцім асобам.
Другі комплекс будуюць побач з касцёлам Святога Роха. Ён будзе ўключаць шасціпавярховы навучальны корпус з інтэрнатам, сталоўку, басейн і спартовую залу. А ў падземнай частцы запланавалі 56-метровую стралковую галерэю і памяшканні для зброі.
📌 Што яшчэ высветлілі журналісты пра гэтыя праекты - чытайце па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
Post #146492
567

- 😡 13
- 🌭 1