💬 «Бывала, чуеш, што павінна выйсці чарговая група, і ўжо думаеш: што мне трэба ўзяць, ці ўсе дакументы і лісты сабраныя. Потым супрацоўнік прыходзіць, называе прозвішчы – а майго сярод іх няма»
Былы палітвязень Аляксей Санчук правёў у няволі амаль 6 гадоў – 4 лістапада 2020-га яго затрымалі проста падчас рэпетыцыі барабаншчыкаў. Увесь гэты час на волі яго чакалі жонка і маленькая дачка, якая за час зняволення Аляксея стала ўжо падлеткам.
Санчука не дэпартавалі з краіны прымусова, аднак ён прыняў рашэнне з'ехаць сам. Усяго праз тры дні пасля вызвалення.
👀 Цяпер на платформах BYSOL і GoFundMe ідзе грашовы збор для Аляксея Санчука і яго сям'і, які вы пры жаданні можаце падтрымаць.
✅ А пра тое, як палітвязень і ягоная сям'я вытрымалі гэтыя 6 гадоў стрэсу, чытайце тут
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
Post #146375
1.3K
Белсат 💬 «Людзі сталі зашуганыя, злыя. Некаторыя знаёмыя перасталі са мной размаўляць, бо баяцца» Музы́ка Аляксей Санчук, які правёў у зняволенні амаль 6 гадоў і вызваліўся сёлета ў ліпені, расказаў «Белсату» пра збіццё падчас затрымання, жыццё ў калоніі са статусам…

- ❤ 11
- 🔥 4
- 😢 2