Сустрэча Рыжанкова і Сікорскага – гэта пакуль не сур’ёзнае пацяпленне, а хутчэй невялікі крок пасля таго, як Менск выканаў дамоўленасці ў справе Анджэя Пачобута.
Так мяркуе гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман:
«Быў гэты візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь, ён прайшоў як мае быць, там ніякіх форс-мажораў не адбылося, Пачобут вярнуўся, яму перашкодаў нейкіх на тэрыторыі Беларусі не чынілі. То-бок, відавочна, тое, што Пачобуту было абяцана, беларускі бок вытрымаў. Ну вось, і за гэта яны атрымалі гэтую сустрэчу з Сікорскім».
❓ Як эксперт бачыць далейшае развіццё беларуска-польскіх стасункаў – чытайце ў разгорнутым каментары для «Белсату»
🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
