🤖 Будучыня з «Тэрмінатара» ўжо на падыходзе?
Экс-міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў анансаваў праект «Армія робатаў» — распрацоўку гуманоідных машын, якія павінны выконваць простыя задачы на фронце замест вайскоўцаў.
Прома-відэа праекта выглядае так, быццам яго рабілі не для прэзентацыі, а для апакаліптычнага баявіка.😅
Паводле Фёдарава, першая мэта – на працягу шасці месяцаў з моманту старту праграмы выкарыстаць робата супраць расейскага вайскоўца, а за год – правесці першую аперацыю, дзе робаты і дроны будуць узаемадзейнічаць паміж сабой праз алгарытмы.
Праект пакуль знаходзіцца на этапе пошуку інжынераў, камандаў і інвестараў.
Post #146180
1.24K