У Грузіі затрыманы беларус, які чакае на палітычны прытулак з 2021 года
Пра затрыманне беларуса Льва Міхеева паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісляк, які сам змагаецца за атрыманне прытулку ў Грузіі.
Паводле Кісляка, на прытулак Леў Міхееў чакае ці не даўжэй за ўсіх іншых суайчыннікаў. У Грузіі ён браў удзел у розных акцыях і атрымліваў пагрозы ад беларускага КДБ.
Міхеева затрымалі 25 верасня, калі ён звярнуўся ў аддзел міжнароднай абароны Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі па падаўжэнне часовага пасведчання асобы. Сувязь з ім цяпер адсутнічае.
Post #146096
1.05K

- 🤬 24
- 😨 5
- ⚡ 2
- ❤ 1