TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146059 1.66K
🇱🇻 Латвія забараніла вяшчанне «Радыё Беларусь» на сваёй тэрыторыі. Мінінфарм РБ адрэагаваў на гэта з «рашучым асуджэннем»

Латвійская Нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP), прыняла адпаведную пастанову 17 верасня. А ўчора яна была афіцыйна апублікаваная.

Сігнал «Радыё Беларусь» пакрывае значную частку ўсходніх раёнаў Латвіі (у тым ліку буйны горад Даўгаўпілс), бо распаўсюджваецца з перадатчыка ў Браславе.

Аргументуючы забарону на вяшчанне, NEPLP указаў на тое, што ў эфіры «Радыё Беларусь» ставілася пад сумнеў незалежнасць латвійскіх медыяў, крытыкаваліся рашэнні ўладаў Латвіі ды Еўразвязу, аповеды пра падзеі Другой сусветнай вайны былі аднабаковымі. Акрамя таго, жыхароў Латвіі заклікалі ездзіць у Беларусь, падкрэсліваючы, што гэта бяспечна (у той час як МЗС Латвіі так не лічыць і неаднаразова выдаваў камунікаты з засцярогамі для латвійцаў).

Прымаючы да ўвагі ўсё апісанае вышэй, Рада па электронных СМІ робіць выснову, што кантэнт з эфіру «Радыё Беларусь» нясе пагрозу дзяржаўным інтарэсам Латвіі ды ейнай нацыянальнай бяспецы. Апублікаваная забарона датычыць не толькі вяшчання ў FM-дыяпазоне, але таксама інтэрнэт-эфіраў.

👀 Міністэрства інфармацыі РБ не пакінула гэты крок без адказу (пакуль толькі пісьмовага). У ведамстве лічаць, што дзяржаўныя органы Латвіі «хочуць не дапусціць распаўсюду аб'ектыўнай і вартай даверу інфармацыі». Мінінфарм падкрэсліў, што «рашуча асуджае» пастанову NEPLP.
  • 👌 10
  • ⚡ 8
  • 🤣 4
  • ❤ 3
More from @belsat
  1. Sep 26, 2026💥 #галоўнае за 26 верасня ✔️ Беларускага актывіста Льва Міхеева выслалі з Грузіі і затрым…
  2. Sep 26, 2026❗️«Калі ў Беларусі стала бяспечна?» Беларусы пратэставалі перад Упраўленнем па справах зам…
  3. Sep 26, 2026🤯 Беларускія навукоўцы разам з еўрапейскімі славістамі дэмакратычна абмяркоўвалі, якой па…
  4. Sep 26, 2026🚨 Сілавікам хочуць даць яшчэ больш улады, на дарогах – новыя аварыі, а мядзведзі ўсё часц…
  5. Sep 26, 2026Справаў за каментары ў сацыяльных сетках робіцца ўсё больш: «Фактычна людзей караюць за ін…
  6. Sep 26, 2026🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце У сённяшнім выданні: 🔸Вынік удзелу…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →