💬 «Часам кажуць: з эміграцыі не робіцца палітыка. Яшчэ як робіцца!»
«Беларускую хрысціянскую дэмакратыю» таксама не абмінулі ўнутраныя сваркі, характэрныя для беларускага апазіцыйнага руху ў апошнія гады. Аднак Павел Севярынец, які выйшаў на волю ў снежні, поўны рашучасці аб'яднаць партыю і зноў ператварыць яе ў масавую і ўплывовую палітычную сілу.
Роўна праз месяц у Беластоку будзе праведзены з'езд БХД, ад якога мусіць распачацца новы раздзел у гісторыі партыі. Дата абраная невыпадкова – 24 кастрычніка 1926-га ў Вільні адбыўся сход, на якім Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (існавала з 1917 года) была пераўтвораная ўласна ў Беларускую хрысціянскую дэмакратыю.
✅ Прапануем вашай увазе вялікую размову з Паўлам Севярынцам
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
Post #146058
1.65K

- ❤ 10