🚨Сабатаж? У Польшчы невядомыя паклалі бетонныя блокі на рэйкі перад двума грузавымі цягнікамі
Здарэнне адбылося ў Люблінскім ваяводстве на лініі Лукаў–Скерневіцы. Гэты шлях выкарыстоўваецца для лагістыкі ў бок Украіны. Два грузавыя цягнікі, якія ехалі насустрач адзін аднаму, наехалі на перашкоды, але не сышлі з рэек.
Паводле польскай паліцыі, адзін з цягнікоў перавозіў пустыя паліўныя цыстэрны. Абодва лакаматывы атрымалі пашкоджанні, рух на ўчастку часова спынілі.
Паліцыя расследуе здарэнне як магчымую спробу стварэння чыгуначнай катастрофы.
Post #146008
1.1K

- 😡 10
- 🤬 7
- 😱 2