Беларусам у Польшчы вярнулі выплаты на дзяцей
Польскія ўлады пачалі аднаўляць замежнікам, у тым ліку беларусам, выплаты 800 злотых у месяц (каля 200 долараў) пасля іх часовага прыпынення.
На выплату могуць разлічваць сем’і, якія жывуць у Польшчы, дзе бацькі працуюць, а дзеці школьнага ўзросту вучацца ў школе.
Раней былі выпадкі, калі выплаты спынялі праз тое, што ў дзяржаўным рэестры не было звестак пра вяртанне чалавека ў Польшчу пасля выезду за мяжу. Каб атрымаць выплаты назад, трэба было пацвердзіць вяртанне ў краіну.
🔗 Падрабязнасці – чытайце па спасылцы
✅ Чытаць з Беларусі
Post #145957
1.62K
Белсат 🇵🇱 Беларусам у Польшчы масава адмаўляюць у сацыяльных выплатах Польскі фонд сацыяльнага забеспячэння ўсё часцей высылае паведамленні пра спыненне або адмову ў выплаце дапамогі 800+, нават калі іхныя дзеці вучацца ў польскіх школах і не пакідалі краіну. …

- ❤ 13
- 🤨 1