TGViewer
БСГ - Беларуская сацыялагічная група БСГ - Беларуская сацыялагічная група @belsacgroup · 267 subscribers
Post #26 662
У Беларусі ніколі не было такога, каб сацыялагічных даследаванняў было зашмат. А зараз дык увогуле.
Пры ўсіх складанасцях і абмежаваннях даследаванні ўсё ж праводзяцца. І іх вынікі звычайна з цікавасцю чытаюцца, вывучаюцца – яны выкарыстоўваюцца.

Важна, што вынікі даследаванняў маюць не толькі актуальны, але і доўгатэрміновы характар. Мы друкуем даследаванні ў аўтарытэтных міжнародных часопісах – іх чытаюць не толькі ўмоўныя акадэмікі, але і эксперты-дарадцы тых, хто прымае рашэнні. Вось спасылка на адно з апошніх.

Так, сёння сацыялагічныя даследаванні маюць істотныя абмежаванні.

Але яны – важныя!

Таму, мейце ласку, прымайце ўдзел у даследваннях, адказвайце на пытанні сацыёлагаў. Асабліва калі гэта робіцца на такой бяспечнай платформе як Limesurvey.net, якая не збірае ніякай асабістай інфармацыі.
Праз усё гэта, шаноўнае спадарства, маю просьбу.
Тыя, хто яшчэ не адказваў на пытанні даследавання аб інфармацыйных патрэбах беларусаў замежжа, адкажыце, калі ласка, на пытанні нашага даследавання - https://belsocgroup.limesurvey.net/989572?lang=ru.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто прымае ўдзел у сацыялагічных даследаваннях!
  • ❤ 10
More from @belsacgroup
  1. Aug 4, 2026Дарагія сябры! Мы шукаем тых, хто можа нам трохі распавесьці пра тое, як ідуць справы з пе…
  2. Jul 24, 2026Шаноўнае спадарства, тут калегі папрасілі падзяліцца з вамі інфармацыяй. Запрашаем беларус…
  3. Jul 13, 2026Толькі зараз вось пайшла пагалоска, тыпу ўзмацняецца ціск нелегальнымі мігрантамі з боку Б…
  4. Jul 7, 2026Мінулы тыдзень прынёс нам гадавы рэкорд спроб нелегеальна патрапіць у краіны Езразвязу з Б…
  5. Jul 2, 2026Ого, учора на беларуска-латвійскай мяжы зафіксаваны новы рэкорд - 232 кейса. Калі мы не па…
  6. Jun 18, 2026Больш за месяц мы не абнаўлялі звесткі па актыўнасцях мігрантаў на ўсходніх межах Еўразвяз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →