TGViewer
Channel Public Channel
БСГ - Беларуская сацыялагічная група

БСГ - Беларуская сацыялагічная група

@belsacgroup

Belarusian Sociological Group — адкрытая даследчая ініцыятыва беларускіх сацыёлагаў, што працягваюць сваю працу ў выгнанні. Мы не дзелім беларусаў на «тых, хто з’ехаў» і «тых, хто застаўся» — мы вывучаем усе падсістэмы беларускага грамадства.
Subscribers
267
Photos
11
Videos
0
Links
6
Recent Posts 20 shown
Post #42 214
Дарагія сябры! Мы шукаем тых, хто можа нам трохі распавесьці пра тое, як ідуць справы з першаснай медычнай дапамогай у Беларусі, асабліва ў райцэнтрах і невялікіх мястэчках.

Калі вам ёсьць што сказаць пра працу пра працу хуткай дапамогі, паліклінікі, выклікі доктара на дом, калі ласка, паўдзельнічайце ў нашым даследаванні. Гэта ананімнае анлайн-інтэрвью цягам каля гадзіны.

Тэма актуальная і непалітычная. Калі ласка, хто зацікавіўся, напішыце ў асабоўку Генадзю Коршунаву:

- ТГ - https://t.me/Piatrovich
- ФБ - https://www.facebook.com/KorshunauGenadz
- Сігнал - @Korshunau_79.03
Telegram Korshunau You can contact @Piatrovich right away.
  • 👍 4
Post #41 1.88K
Шаноўнае спадарства, тут калегі папрасілі падзяліцца з вамі інфармацыяй.

Запрашаем беларусаў і беларусак Польшчы прайсці апытанне пра ахвяраванні на грамадскія праекты і дабрачыннасць

Узаемная падтрымка і салідарнасць-важная частка беларускага досведу. Пры гэтым грамадскія арганізацыі і праекты часта сутыкаюцца з недахопам рэсурсаў.

Каб разабрацца, як зрабіць ахвяраванні больш эфектыўнымі, зручнымі і бяспечнымі, Лятучы Ўніверсітэт і даследчая кампанія Civitta Institute праводзяць апытанне беларусаў і беларусак у Польшчы.

Падзяліцеся вашым меркаваннем аб фарматах і мэтах ахвяраванняў, а таксама аб матывах і бар'ерах, якія ўплываюць на рашэнне данаціць. Вынікі дапамогуць беларускім грамадскім арганізацыям лепш зразумець запыты аўдыторыі.

Запаўненне анкеты зойме каля 7 хвілін, усе адказы строга канфідэнцыйныя.

🔗 Прайсці апытанне

Калі ў вас ёсць пытанні пра даследаванне, Вы можаце звязацца з кіраўнікамі:
Андрэй Ягораў, Telegram
Філіп Біканаў, Telegram

Дзякуй за ваш час і ўклад у даследаванне!
survey.alchemer.eu Опрос беларусов Опрос беларусов.
  • 👍 8
  • 🤔 2
  • 👎 1
  • 🔥 1
Post #40 412
Толькі зараз вось пайшла пагалоска, тыпу ўзмацняецца ціск нелегальнымі мігрантамі з боку Беларусі. Гэта хіба водгукі першага ліпеньскага тыдня. Бо на мінулым тыдні была хутчэй палёгка. Праўда, калі глядзець агулам. Бо калі глядзець асобна, скажам, на Польшчу, то тут маем максімум з сакавіка. А вось па Латвіі - мінімум за апошнія тры тыдні.

Карацей, пакуль альтанка такая...
  • 👎 1
Post #39 436
Мінулы тыдзень прынёс нам гадавы рэкорд спроб нелегеальна патрапіць у краіны Езразвязу з Беларусі - больш за 770 кейсаў.

Галоўны ціск чакана адзначыўся на латвійскім кірунку. Нагадаем, што 1 ліпеня на беларуска-латвійскай мяжы там быў зафіксаваны рэкорд не толькі бягучага году, але і найбольшая колькасць нелегальна перакрочыць межы за некалькі гадоў.
  • 💔 2
  • 🤬 1
Post #38 512
Ого, учора на беларуска-латвійскай мяжы зафіксаваны новы рэкорд - 232 кейса. Калі мы не памыляемся, гэта максімум за апошнія некалькі гадоў (больш было толькі ў 2023 годзе).
  • 🤝 2
Post #37 574
Больш за месяц мы не абнаўлялі звесткі па актыўнасцях мігрантаў на ўсходніх межах Еўразвязу. І там ёсьць пра што пагаманіць.

З таго, што звяртае на сябе ўвагу:

1. Па польскаму кірунку за апошнія тыдні ў сярэднім было толькі па аднаму дню, калі адбываліся спробы нелегальна перасекчы мяжу; максімальная дзённая колькасць спроб – 9-10. Прынамсі з таго, што было зафіксавана.

2. Па літоўскаму кірунку – у сярэднім такіх дзён было троху болей, 1,5-2. А дзённая кольскасьць такіх спроб была значна вышэйшая, максімум сягаў амаль да 10. Зноў жа, з таго, што было зафіксавана.

3. Латвійскі кірунак, як і заўсёды з сярэдзіны сакавіка (і нават раней), быў галоўным драйверам мігранцкага крызіса. І пік тут выпадае акурат на мінулы тыдзень. На ім было зафіксавана 2 гадавых рэкорда.
Па-першае, дзённы рэкорд: у суботу 13 чэрвеня на беларуска-латвійскай мяжы было зафіксавана 205 спроб нелегальна патрапіць у ЕЗ. Па-другое, тыднёвы паказнік склаў каля 740 кейсаў (папярэдні тыднёвы рыкорд бягучага года быў у сярэдзіне траўня і склаў менш за 620).

Праз тое, што агульны стан міграцыйнага крызісу зараз вызначае дынаміку на беларуска-латвійскай мяжы, на мінулым тыдні мы мелі і агульны гадавы рэкорд – каля 750 кейсаў (што, у прыватнасці, амаль на 50% больш, чым на мінулым тыдні).
  • 🤝 4
  • ❤ 1
  • 👍 1
Post #36 494
На межах адбываюцца дзіўныя рэчы.

1. Тры тыдні запар (акурат з вызваленнем Пачобута) на беларуска-польскай мяжы 0 спроб нелегальна патрапіць у ЕЗ.

2. Дзесьці з таго часу ідзе і зніжэнне ціску мігрантамі на беларуска-літоўскую мяжу. Гэта ад каля 130 спроб на тыдні, калі адпусьцілі Пачобута, да меньш чым 20 на мінулым тыдні.

"Пацяпленне"? Не зусім.

3. На мяжы з Латвіяй гадавы рэкорд – амаль 600 спроб перакрочыць мяжу за тыдзень.
Тобок беларускія ўлады перанакіроўваюць мігрантаў ад межаў з Польшчай і Літвой у бок Латвіі. Мне вось толькі не зразумела, чаму маўчыць афіцыйная Рыга?
  • 👍 2
  • 😁 2
  • 👌 2
Post #35 518
Пасля з'яўлення Пачобута дынаміка на межах стала значна больш зразумелай. У тым ліку, чаму гэтым бокам статус галоўнай мішэні перайшоў з Польшчы (як было даўней) на Літву. Хаця працягваюць здзіўляюцт а) націск на Латвію, б) маўчанне Латвіі.
  • 👌 4
Post #32 582
Трэці тыдзень запар, калі мы падлічваем агульную колькасць спроб нелегальна перакрочыць межы з боку Беларусі, даводзіцца карэктаваць шкалу на графіку - гэтыя тыдні перакрываюцца рэкорды.

Калі ў апошні тыдзень сакавіка такіх спроб было крыху больш за 150, то цягам першага красавіцкага тыдня - ўжо больш за 400, пасля - амаль 500. А на мінулым тыдні - амаль 700.

Гэты ўздым адбываецца перш за ўсё за кошт беларуска-латвійскага напрамку: за тры тыдні колькасць нелегальных спроб перакрочыць мяжу вырасла амаль у 6 раз.
  • ✍ 7
  • 🙏 1
Post #31 528
Дзіўна Мінск прасоўваецца па перагаворнаму трэку з Захадам. За тры дні гэтага тыдня адбылося больш нелегальных спроб перакрочыць мяжу, чым за ўвесь мінулы тыдзень.

Яшчэ што ціва, Калі раней "штыль" звычайна быў на беларуска-літоўскай мяжы, то зараз "цішыня" — на беларуска-літоўскім напрамку. А на мяжы з Літвой даволі жывенька...
  • ✍ 5
  • 🤔 4
  • 🤯 1
Post #30 609
Выглядае, што пацяпленне з'яўляецца пакуль больш важным фактарам уплыву на мігранцкі крызіс, чым прыезд прадстаўнікоў амерыканскай адмінстрацыі ў Мінск.

Лічбы паказваюць, што на мінулым тыдні нелегальныя мігранты фактычна "рванулі" на межы краін-суседак Беларусі. На ўсіх кірунках назіраецца кратны рост спроб нелегальна перакрочыць межы. А агулам за мінулы тыдзень было адзначана больш за 200 кейсаў спроб патрапіць у краіны ЕС з Беларусі, што амаль у 4 разы болей, чым на па-за мінулым тыдні.
  • ❤ 3
  • ✍ 2
  • 👌 1
  • 💔 1
Post #29 609
Учора польскія памежнікі зафіксавалі рэкордную колькасць спроб нелегальна перакрочыць свае межы за гэты год - каля 30 кесаў.

Увогуле, памежны крызіс "размаражваецца". Толькі за тры дні гэтага тыдня на ўсіх межах Беларусі з краінамі ЕС было зафіксавана каля 120 спроб перакрочыць межы. Гэта ўжо рэкорд гэтага года (раней тыднёвыя паказнікі не перавышалі 60 кейсаў, а ў студзені і лютым былі тыдні з нулявымі паказнікамі).

Пры гэтым трэба адзначыць, што ў мінулыя гады ў гэты час колькасць спроб нелегальна перакрочыць межы была ў разы вышэй - больш за 500 кейсаў за тыдзень.
  • ✍ 4
Post #28 521
Выглядае на тое, што надвор'е такі размарозіла сітуацыю на межах.

Па-першае, на мінулым тыдні нашы суседзі адзначылі максімум колькасці спроб нелегальна перакрочыць свае межы з нашага боку - каля 60.

А па-другое, учорашні дзень стаў рэкардсменам гэтага году. Цягам толькі аднаго дня было адзначана столькі ж спроб, колькі за ўвесь мінулы тыдзень: 45 - на латвійскім напрамку і 15 - на польскім.
  • 👍 5
  • 🤩 1
  • 🙏 1
Post #27 770
Сузаснавальнікі Беларускай сацыялагічнай групы падрыхтавалі даследаванне “Давер у эпоху перамен: электаральная гісторыя Беларусі”. Гэта першае сістэмнае даследаванне дынамікі даверу, палітычнага ўдзелу і масавых настрояў у Беларусі за апошнія 25 гадоў.

Праца прапануе:

- аналіз дынамікі даверу да інстытутаў;
- рэканструкцыю электаральных цыклаў 2001–2025 гг.;
- тлумачэнне трансфармацыі сацыяльнага кантракту;
- выяўленне новых ліній грамадскага падзелу.

Падрабязней можна паглядзець на платформе "Банка ідэй".
Банк ідэй Давер у эпоху перамен: электаральная гісторыя Беларусі - Банк ідэй Системный анализ электоральной истории Беларуси (2001–2025): динамика доверия, трансформация социального контракта и формирование политического фатализма после 2020 года.
  • ❤ 11
  • 🔥 6
  • 👍 3
Post #26 662
У Беларусі ніколі не было такога, каб сацыялагічных даследаванняў было зашмат. А зараз дык увогуле.
Пры ўсіх складанасцях і абмежаваннях даследаванні ўсё ж праводзяцца. І іх вынікі звычайна з цікавасцю чытаюцца, вывучаюцца – яны выкарыстоўваюцца.

Важна, што вынікі даследаванняў маюць не толькі актуальны, але і доўгатэрміновы характар. Мы друкуем даследаванні ў аўтарытэтных міжнародных часопісах – іх чытаюць не толькі ўмоўныя акадэмікі, але і эксперты-дарадцы тых, хто прымае рашэнні. Вось спасылка на адно з апошніх.

Так, сёння сацыялагічныя даследаванні маюць істотныя абмежаванні.

Але яны – важныя!

Таму, мейце ласку, прымайце ўдзел у даследваннях, адказвайце на пытанні сацыёлагаў. Асабліва калі гэта робіцца на такой бяспечнай платформе як Limesurvey.net, якая не збірае ніякай асабістай інфармацыі.
Праз усё гэта, шаноўнае спадарства, маю просьбу.
Тыя, хто яшчэ не адказваў на пытанні даследавання аб інфармацыйных патрэбах беларусаў замежжа, адкажыце, калі ласка, на пытанні нашага даследавання - https://belsocgroup.limesurvey.net/989572?lang=ru.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто прымае ўдзел у сацыялагічных даследаваннях!
  • ❤ 10
Post #25 667
Незаўважнай прайшла навіна - мінулай ноччу на беларуска-польскай мяжы было адзначана 12 спроб нелегальна перакрочыць мяжу. Упершыню за амаль што месяц (да таго была адна проба толькі 19 студзеня).
  • ✍ 6
  • 🤬 6
  • 👍 1
Post #24 1.34K
Спадарства, як вы ведаеце, мы з калегамі зараз развіваем ініцыятыву "Беларуская сацыялагічная група".

Сейчас мы запускаем серию исследований, посвященных запросам и проблемам белорусов за рубежом, чтобы дать нам всем возможность безопасно и анонимно высказаться.

Приглашаем вас принять участие в нашем первом исследовании — о медиапотреблении. Будем очень благодарны за распространение ссылки на исследование.

Вот ссылка: https://belsocgroup.limesurvey.net/989572?lang=ru
  • ❤ 9
Post #23 645
Выглядае на тое, што мінулы выпадак з дзьвума спробамі нелегальга перакрочыць беларуска-латвійскую мяжу (2 лютага) сапраўды быў выпадковым — штыль на ўсходніх межах Еўразвязу дасюль трывае. Апошнія чатыры тыдні агульная кольскасць спроб перакрочыць тыя межы вагаецца "каля нуля".
  • 👍 11
Post #22 637
Такі сурочыў...

На беларуска-латвійскай мяжы штыль скончыўся. Учора тамтэйшыя памежнікі адзначылі дзьве спробы нелегальна перакрочыць мяжу. Упершыню за гэты год.

На астатніх межах штыль захоўваецца.

Прынамсі, пакуль.
  • 🤔 7
  • 👍 1
Older posts →

About this channel

How can I read @belsacgroup without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for БСГ - Беларуская сацыялагічная група: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does БСГ - Беларуская сацыялагічная група have?
БСГ - Беларуская сацыялагічная група (@belsacgroup) has 267 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does БСГ - Беларуская сацыялагічная група know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →