TGViewer
БСГ - Беларуская сацыялагічная група БСГ - Беларуская сацыялагічная група @belsacgroup · 267 subscribers
Post #17 711
Учора Літва зноў (тройчы) закрывала віленскі аэрапорт праз пазнакі метэазондаў. Папярэдняе закрыццё было амаль два месяцы таму – 6 снежня. Гэта выдатная нагода глянуць, што за гэты час адбывалася на межах Беларусі з краінамі ЕЗ.

А на межах – амаль поўны штыль. Ён распачаўся з апошняга снежаньскага тыдня 2025 года – акурат праз 7-10 дзён пасля візіта амерыканскай дэлегацыі ў Мінск. З таго часу тыднёвая колькасць спроб нелегальна перакрочыць межы скарацілася вельмі істотна – з сотняў да дзесяткаў. А апошнія пару тыдняў гэты паказнік увогуле знаходзіцца "каля нуля".

На цяпер мы ўвогуле маем працяглыя серыі нулёў на межах:
– на беларуска-літоўскай мяжы – 7 дзён запар не зафіксавана ніводнай спробы перацяць мяжу,
– на беларуска-польскай мяжы – 8 дзён,
– на беларуска-латвійскай мяжы – 28 дзён (апошняя спроба зафіксавана 30 снежня).

Зразумела, тут адбілася і надвор'е, леташняя зіма была адметная сваімі маразамі.

Але трэба мець на ўвазе і тое, што агулам гэтым годам сітуацыя на межах была самая складаная за апошнія чатыры гады. Агульная колькасць спроб нелегальна перакрочыць усходнія межы ЕЗ у 2025 годзе склала больш за 43 000 выпадкаў (2024 год – крыху больш за 36 000, 2023 год – крыху больш за 42 000, 2022 год – каля 32 000).

Зіма і амерыканскія парады супраць гадавога трэнда. Паглядзім, што будзе далей.
  • 👍 11
More from @belsacgroup
  1. Aug 4, 2026Дарагія сябры! Мы шукаем тых, хто можа нам трохі распавесьці пра тое, як ідуць справы з пе…
  2. Jul 24, 2026Шаноўнае спадарства, тут калегі папрасілі падзяліцца з вамі інфармацыяй. Запрашаем беларус…
  3. Jul 13, 2026Толькі зараз вось пайшла пагалоска, тыпу ўзмацняецца ціск нелегальнымі мігрантамі з боку Б…
  4. Jul 7, 2026Мінулы тыдзень прынёс нам гадавы рэкорд спроб нелегеальна патрапіць у краіны Езразвязу з Б…
  5. Jul 2, 2026Ого, учора на беларуска-латвійскай мяжы зафіксаваны новы рэкорд - 232 кейса. Калі мы не па…
  6. Jun 18, 2026Больш за месяц мы не абнаўлялі звесткі па актыўнасцях мігрантаў на ўсходніх межах Еўразвяз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →