У Кіеве з’явіцца сквер у гонар Кастуся Каліноўскага
Пра гэта паведамляе грамадскі актывіст Валерый Сляпухін, які займаўся пытаннем увекавечання памяці лідара вызвольнага паўстання 1863 году. Ён кажа, што такое рашэнне прыняла Комісія з питань найменувань Кіеўскай дзяржадміністрацыі. Яго засталося зацвердзіць мясцовым дэпутататам.
Сквер у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве паўстане на перасячэнні вуліц Гарадзенскай і Алмаацінскай у Дняпроўскім раёне. Рашэнне было прынятае дзякуючы сістэмнай працы прадстаўнікоў беларускай абшчыны Кіева.
#BelarusWithUkraine
Post #553
1.49K