У Кіеве дакладна з’явіцца сквер у гонар Кастуся Каліноўскага
У сталіцы Украіны з’явіцца сквер імя Кастуся Каліноўскага. Пра гэта паведамляе грамадскі актывіст Валерый Сляпухін, які займаўся пытаннем увекавечання памяці лідара вызвольнага паўстання 1863 году.
Валерый Сляпухін:
- Добрая навіна згубілася на абшарах глабальнай сеткі ў сувязі з нападам на Украіну расейскіх войскаў . Але cкверу Кастуся Каліноўскага быць! Такое рашэнне прыняла Комісія з питань найменувань Кіеўскай дзяржадміністрацыі. Цяпер афіцыйна. Засталося зацвердзіць мясцовым дэпутататам.
Сквер у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве паўстане на перасячэнні вуліц Гарадзенскай і Алмаацінскай у Дняпроўскім раёне. Рашэнне было прынятае дзякуючы сістэмнай працы прадстаўнікоў беларускай абшчыны Кіева.
Штодзень
Post #375
3.14K

- ❤ 12
- 👍 1