⚡ @by_culture і @tsikhanouskaya у межах ініцыятывы @belaruswithukraine прэзентуюць канцэрт да Дня Волі — галоўнага свята для беларусаў ва ўсім свеце.
Сёлета Дзень Волі прысвечаны абаронцам Украіны і праходзіць пад дэвізам "За нашу і вашу свабоду!".
Гэты канцэрт — праява салідарнасці, падтрымкі і малітва за тых, хто цяпер абараняе ўкраінскія землі.
Прагучаць сакральныя народныя песні і ваярскія маршы геаграфічнага і гістарычнага чатырохкутніка Беларусь-Літва-Польшча-Украіна, каб засведчыць, што нашы краіны яднаюцца і разам супрацьстаяць агульнаму ворагу.
У канцэрце бяруць удзел артысты з Літвы, Беларусі і Украіны:
▫️ мужчынскі хор UNIA (BY, LT, UA)
▫️Маргарыта Ляўчук (BY)
▫️Маіна Валеніс (UA)
▫️Даша Мароз-Хідашэлі (BY)
Усе сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу абаронцам Украіны.
🔻Купіць квіткі
🔻Анлайн-трансляцыя
🔺Падтрымаць абаронцаў Украіны
#BelarusWithUkraine
Post #328
2.06K
Forwarded from ArtPower Belarus
