TGViewer
Белліт Белліт @bellitra · 1.16K subscribers
Post #2547 1.64K
Часта чую пытанне: «Як чытаць больш?» Мой сакрэт — чытайце дзіцячыя кніжкі з карцінкамі 😉

У выдавецтве «Янушкевіч» @januskevicbooks нядаўна выйшлі кнігі Святланы Татарнікавай пра сям'ю мышак, у якой растуць вельмі цікаўныя мышаняты. Яны хочуць ведаць літаральна ўсё: адкуль бярэцца сыр, на якім дрэве расце пячэнне і чаму маленькія авечкі не могуць гуляць разам з усімі ў такім гарачым футры.

Кнігі вялікага фармату, з каляровымі крэйдаванымі старонкамі. У кожнай па 24 старонкі. Цікава, што гэтыя кнігі беларускай аўтаркі ўжо выходзілі за мяжой на іншых мовах, а па-беларуску з'явіліся толькі цяпер.

Мой фаварыт — «Хто нам дорыць рукавічкі?». Паколькі я вяжу, мне было вельмі прыемна прачытаць кнігу пра ўвесь працэс з'яўлення нітак з воўны, хоць я яго і ведаю. Але ўнутры кнігі хаваюцца неверагодна мілыя мышы ў каляровых швэдрах і шкарпэтках, мая слабасць 😊

Кнігі разлічаныя на 3-5 гадоў, у канцы кожнай маленькіх чытачоў чакае пэўнае цікавае заданне.

Купіць кнігі можна на сайце выдавецтва.
More from @bellitra
  1. Jun 18, 2022Новая калонка ў "Мінскім кур'еры". Змагара - пад абстрэл. Чытайце👍 https://minsknews.by/z…
  2. Jun 1, 2022Яўген Пуставой: "Калі замест дзіцячага гоману ў пакоях у галаве сталых людзей звініць пыта…
  3. May 31, 2022Толькi тады, народзе, зажывеш ты шчаслiва, калi ГУБАЗiK наведае усе культавыя сьвядомыя мя…
  4. May 30, 2022photo post
  5. May 30, 2022"Між іншым, перада мной сядзела група беларусак з Польшчы, яны не падняліся i не пляскалі.…
  6. May 26, 2022Апытанка: толькі адна з гэтых кніг займала цэнтральную паліцу і была ў продажы ў "Кнігаўцы…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →