Яўген Пуставой: "Калі замест дзіцячага гоману ў пакоях у галаве сталых людзей звініць пытанне: а які ён, вынік жыцця для сябе, на «лайце», па-еўрапейску? *** Так мо яно і трэба адрывацца бабулям і дзядулям ад сваіх кветнікаў і агародаў, «адрывацца» і ў сэнсе слэнгу ўнукаў. *** Але ж галоўнае — не адарвацца ад радавога запавету. Аб прадаўжэнні гэтага самага роду. *** ... ці можна праграмамі ды інструкцыямі, банкаўскімі рахункамі і дзяржаўнымі данатамі ажывіць жыццёвую прагу да працягу роду. *** Без нацыянальнага жадання застацца ў гісторыі — ніяк. *** А колькі «экспэртаў» з міжнародных фондаў займаюцца рэгуляваннем нараджэння. Яны вам раскажуць і пра закабальванне мацярынствам жанчын, і пра моду на адукаванасць і сталасць бацькоў, нават цягу да міжнароднага турызму і «дэмакратызацыю» сямейных адносін. Мараль адна — займайцеся чым заўгодна, але не нараджайце дзяцей. Канцэпцыя нічым не адрозніваецца ад трэцяга рэйху — захоп жыццёвай прасторы. Зараз без адзінага стрэлу."
"Між іншым, перада мной сядзела група беларусак з Польшчы, яны не падняліся i не пляскалі. Вылі ад захаплення эмігранты з ЗША, Канады, Аўстраліі. (А з ЗША найбольшая група — 108 чалавек.) I тады я зразумеў — сутнасць з'езда. Шабаш былых паліцэйскіх. І рэванш ix. Самі яны, у выступленнях, захоўвалі «аб'ектыўнасць». Выказвалі толькі радасць «ад адраджэння». A калі пырснуў слінай дэпутат, эмоцый сваіх не стрымалі, не маглі стрымаць; гэта ж такая радасць: пабітыя ў вайне, ганебна ўцёкшыя з зямлі сваёй, яны дачакаліся сваёй перамогі, рэваншу".
Крынiца: Шамякін I. Роздум на апошнім перагоне: Дзённікі 1980-1995 гадоў. Мн., 1998
У панядзелак мы адкрываем новую кнігарню. Пад назвай «Кнігаўка».
Будзем працаваць кожны дзень: — панядзелак-субота з 11 да 20; — нядзеля з 12 да 18.
Кнігарня знаходзіцца зусім недалёка ад таго месца, дзе мы працавалі раней, — вул. З. Бядулі, 6. Перадусім гэта будзе выдавецкая кнігарня, дзе мы будзем прадаваць свае кнігі і кнігі нашых блізкіх партнёраў.
Мы не плануем гучнага адкрыцця, але падрыхтавалі некалькі цікавостак для нашых чытачоў. На адкрыцці кнігарні вы зможаце купіць некаторыя кнігі, якія ўжо скончыліся ў нас у продажы: «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» і «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» Ганны Янкуты, а таксама дадатковы наклад кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» у мяккай вокладцы.
🔥Гарадзенец Віктар Сазонаў атрымаў прэмію "Гліняны Вялес" за лепшую кнігу 2021 года. Ёй стаў раман "Генетычны алфавіт", выдадзены ў мінулым годзе Праграмнай рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы – „Ніва”.
👉Прэмія "Гліняны Вялес" - заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў (старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш.) Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Паводле статута прэміі - стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.
Чытаю ўспаміны Адама Багдановіча, у якіх сустрэла цікавы фразеалагізм са значэннем «збяднець»:
«Поэтому у нас признаком крайней бедности считалось отсутствие огорода, как, например, у дя- дины Юльки, у ее сестры Анти, у Мартечки, ее сестры Ксени, у пастушихи Масенхи и многих других, вдовых с малыми ребятами, или безмужних, которые могли кормиться только заработком в усадьбе или стирая на евреев белье, или нося им воду. Поэтому-то у нас говорили вместо “обеднел” — “пашоў жыдам ваду насіць”.»
How can I read @bellitra without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Белліт: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Белліт have?
Белліт (@bellitra) has 1.16K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Белліт know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.