95 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ НІЛА ГІЛЕВІЧА
Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931–2016) – народнага паэта Беларусі.
Ніл Гілевіч быў чалавекам прыкметным – і літаральна, і ў беларускай літаратуры. Яго цяжка не заўважыць на фотаздымках: высокі рост, выразны твар, пільны позірк, характэрная міміка.
У фондах нашага музея захоўваюцца фотаздымкі Ніла Гілевіча розных гадоў. На іх – паэт у розных абставінах і настроях: малады і сталы, сур’ёзны і ўсмешлівы, засяроджаны і непасрэдны.
Сёння прапануем пагартаць гэтыя фотаздымкі і проста палюбавацца паэтам – жывым, сапраўдным, розным.
Post #4064
58
