“ЭТНАСУСВЕТ”
адкрыццё фотавыставы Кацярыны Аракчэевай
🔆Праект “Кола года”
30 верасня 2026, 19:00
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
У персанальным праекце ЭТНАСУСВЕТ Кацярына Аракчэева прадстаўляе фотаздымкі, створаныя на працягу 2023–2026 гадоў. Гэта галерэя партрэтаў сучасных беларусак у традыцыйных аўтэнтычных касцюмах. Унікальнасць праекта ў тым, што звычайныя людзі на дзве гадзіны фотасесіі апраналі рэчы музейнай каштоўнасці, якім больш за 100 год, якія звычайна жывуць у вітрынах і недасяжныя для карыстання . Падчас фотасесій выкарыстоўваліся беларускія народныя строі з прыватных калекцый або вельмі дакладныя рэканструкцыі. Гледзячы на фотаздымкі, можна ўявіць, як выглядалі нашыя продкі.
Было вельмі цікава і захапляюча назіраць за тым, як мяняецца аблічча, постаць, позірк жанчыны ў строі, як яна адчувае сябе ў гэтым старадаўнім уборы. Гэтыя партрэты паказваюць: сапраўдная прыгажосць не ведае часу. Яна жыве ў нашых генах, прарастае праз арнаменты і ззяе ў вачах кожнай беларускі.
Адна з мэтаў выставы - прадэманстраваць дасканаласць беларускіх народных касцюмаў, вышыўкі і ткацтва аб як мага большай колькасці людзей. Нашыя невядомыя народныя мадэльеры стварылі стыль, хараство і яскравасць, вартыя быць вядомымі шырокаму колу гледачоў.
❗️На выставе таксама можна ўбачыць самі касцюмы з некалькіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.
Выстава будзе працаваць па 22 лістапада 2026 г.
🎟2,50р. – школьнікі, студэнты, 5р. – астатнія наведвальнікі. Экскурсійнае абслугоўванне па папярэдняй замове.
✅Уваход на адкрыццё – вольны.
📞Даведкі: +375 17 363 56 21.
З А П Р А Ш А Е М !
Post #4062
88
- ❤ 8
- 🔥 1