TGViewer
Літаратурны музей Літаратурны музей @bellitmuseum · 258 subscribers
Post #4051 92
ВОСЕНЬСКІ НАСТРОЙ З АДРАСАМ: ЗАВОССЕ

26 верасня ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў «Завоссе» прайшло традыцыйнае літаратурна-музычнае свята «Восень у Завоссі».

На некалькі гадзін старадаўняя сядзіба ператварылася ў вялікую творчую пляцоўку: тут гучалі вершы і музыка, праходзілі сустрэчы з літаратарамі і даследчыкамі, працавалі майстар-класы, квэсты і інтэрактыўныя пляцоўкі, а на алеі разгарнуўся «Горад майстроў».

Госці маглі наведаць лекцыі і дыскусіі, пазнаёміцца з творчасцю аўтараў з розных гарадоў Беларусі, пабываць на экскурсіях і проста пагуляць па восеньскай сядзібе.

Дзякуем усім, хто быў з намі ў гэты дзень!
І пакідаем вам гэтыя кадры – няхай яны яшчэ крыху патрымаюць атмасферу таго незабыўнага дня.

📷 Фота – Міхаіл Туміловіч. Поўная фотасправаздача – па спасылцы.
  • ❤ 9
More from @bellitmuseum
  1. Oct 1, 2026АФІША НА КАСТРЫЧНІК Сустракайце музейны каляндар на кастрычнік! У праграме месяца - лекцыі…
  2. Sep 30, 2026photo post
  3. Sep 30, 2026photo post
  4. Sep 30, 2026photo post
  5. Sep 30, 2026photo post
  6. Sep 30, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →