TGViewer
bellitinfo bellitinfo @bellitinfo · 686 subscribers
Post #3070 204
📖 Навошта дачытваць “Падземныя пераходы” Бахарэвіча? Яны цікавейшыя, чым здаюцца.

Празаік Цімур Кудзеліч прачытаў новы раман Альгерда Бахарэвіча і дзеліцца сваімі ўражаннямі.

"Так званы катарсіс па прачытаньні я адчуў. Гэта было не інтэлектуальнае задавальненьне ад разьвязанай задачы і не захапленьне аўтарскай ідэяй, а вызваленьне пачуцьцяў, што назапасіліся за час чытаньня. Трохі якасьней задумаўся пра сваю ідэнтычнасьць, дадалося новай оптыкі. Таму прынамсі на мяне раман спрацаваў, пакінуў, можа, невялікі, але ж сьлед", — піша Цімур.


📓 Пра што раман?

"Героі рамана, сямейная пара беларусаў з Берліна, даведваецца пра запуск у Беларусі спецыяльнай дзяржаўнай Праграмы. На месца людзей, якія выехалі з краіны і не могуць вярнуцца, перасяляюць жыхароў расійскай "глыбінкі". Не проста перасяляюць, а прысвойваюць ідэнтычнасць з'ехаўшых — надаюць тыя ж імёны і прозвішчы, пашпарты, уладкоўваюць на папярэднія рабочыя месцы, засяляюць у кватэры былых насельнікаў", — гаворыцца ў анатацыі.

Чытаць тэкст цалкам 👈
  • 👍 6
  • 👏 2
  • 😁 2
  • ❤ 1
More from @bellitinfo
  1. Oct 13, 2026📓 Уладзіслаў Наважылаў прэзентуе новую кнігу на “Прадмове” ў Вільні. У выдавецтве Grunwal…
  2. Oct 13, 2026🩵 Фестываль PRADMOVA шукае валанцёраў і валанцёрак. Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADM…
  3. Oct 12, 2026📘Конкурс навукова-даследчых работ да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча: наб…
  4. Oct 12, 2026📓 Адкрыты перадзаказ на кнігу тэкстаў Аляксея Стрэльнікава і ўспамінаў пра яго. Гэтай вос…
  5. Oct 12, 2026🏆 7 лістапада ў Гданьску адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Ежы Гедройця. У праграме: ✔…
  6. Oct 12, 2026💛 Казкі Эльгі Паповай з'явіліся ў аўдыяверсіі. Кранальныя і мілыя казкі пісьменніцы, маст…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →