TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3102 314

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

🌉 🏰Археолагі шукаюць сляды старажытнага моста ў Крэўскім замку

Археолагі пачалі новы этап даследаванняў у Крэўскім замку. Цяпер яны больш падрабязна вывучаюць тэрыторыю каля старажытных сцен. Пра гэта паведамляе Інстытут гісторыі НАН Беларусі, піша выданне Tochka.by

Экспедыцыя працуе пад кіраўніцтвам Алега Дэрновіча разам са спецыялістамі «Белрэстаўрацыі». Даследаванні дапамогуць дакладней аднавіць страчаны выгляд старажытнага збудавання.

Што хочуць знайсці

Адна з галоўных задач гэтага сезона — знайсці сляды замкавага моста і вызначыць, дзе праходзілі равы.

Гэта неабходна для рэстаўрацыі Крэўскага замка. Праект прадугледжвае аднаўленне двух мастоў, а таксама равоў з абодвух бакоў.

Даследчыкі ўжо вызначылі параметры аднаго з равоў. Высветлілася, што ён падыходзіў да сцен замка на адлегласць 4–4,5 метра.

Што яшчэ выявілі

Спецыялісты таксама высветлілі, як у мінулым вада паступала ў замкавы вадаём. Шэраг камянёў пад гатычнай аркай дазволіў вызначыць узровень, на якім вада праходзіла праз збудаванне.

Сам вадаём знаходзіўся на дзядзінцы і напаўняўся вадой з вадаёмаў вакол замка.

За сценамі замка археолагі выявілі сметнік часоў Першай сусветнай вайны. Сярод знаходак — некалькі бутэлек таго часу. На некаторых з іх захавалася клеймо фабрыкі Хартвіга Канторовіча, якая знаходзілася ў Познані.

Што далей

Наступным этапам стане разбор завалу ў Княжацкай вежы. Гэтыя работы дапамогуць сабраць дадзеныя, неабходныя для падрыхтоўкі праекта яе рэканструкцыі.

Навукоўцы ўжо ведаюць, што пад заваламі могуць знаходзіцца невядомыя архітэктурныя канструкцыі і фрагменты замкавых фрэсак. Цяпер спецыялістам трэба дабрацца да іх і падрабязна даследаваць.

Фота: Институт истории НАН Беларуси ў Telegram
  • 👍 12
  • ❤ 5
  • 👏 4
More from @beliph
  1. Oct 1, 2026☕️ Ад элітнага да даступнага: кароткая гісторыя кавы і гарбаты ў Гродне і Беларусі 1 кастр…
  2. Oct 1, 2026🔴 «Горача прашу далікатна даваць парады тым, хто ведае меней, не адпужваць і не лупцаваць…
  3. Oct 1, 2026У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі працуе выстава «Песня пра зубра» У экспазіцыі…
  4. Oct 1, 2026🪦Канцэптуальны помнік жаўнеру Першай Сусветнай вайны ў Вугоршчыне Помнік змадэляваны як с…
  5. Oct 1, 2026🏠 Музей малой радзімы ў Студзіводах адначыць 40-годдзе 💥 Імпрэза адбудзецца ў гэтую нядз…
  6. Oct 1, 2026Ужо сёньня: 80 гадоў таму Нюрнбэрскі трыбунал абвясьціў прысуды кіраўнікам нацысцкай Нямеч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →