👍135 гадоў аднаму з галоўных ініцыятараў палітыкі беларусізацыі ў БССР і ўраджэнцу Гродзеншчыны — Антону Баліцкаму
Антон Баліцкі нарадзіўся 16 верасня 1891 года ў вёсцы Балічы (цяпер 🦬 Гродзенскі раён).
🦬 У 1910 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, пасля чаго працаваў настаўнікам. У 1917 годзе актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным руху, дапамагаў ствараць беларускія школы ў Адэсе і стаў сакратаром консульства ✊ Беларускай Народнай Рэспублікі ў гэтым горадзе.
У красавіку 1918 года Антон Баліцкі прыехаў у Кіеў, дзе працавала дэлегацыя Народнага Сакратарыята БНР. З 1921 года жыў у Мінску. У кастрычніку таго ж года стаў намеснікам народнага камісара, а ў 1926—1929 гадах узначальваў Народны камісарыят асветы БССР.
Баліцкі быў адным з актыўных праваднікоў палітыкі беларусізацыі, удзельнічаў у распрацоўцы сістэмы вышэйшай адукацыі на беларускай мове. Быў правадзейным сябрам Інбелкульта, старшынёй секцыі беларускай мовы і літаратуры.
У 1930 годзе, падчас кампаніі барацьбы з «нацыянал-дэмакратызмам», Баліцкага арыштавалі па абвінавачанні ў «антысавецкай дзейнасці» і прысудзілі да 10 гадоў лагераў па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пры паўторным разглядзе справы ў 1937 годзе яго асудзілі да смяротнага пакарання.
🔫 Антона Баліцкага расстралялі 31 кастрычніка 1937 года ў мінскай унутранай турме НКУС.
Рэабілітавалі Баліцкага ў 1958 годзе.
Post #3073
330
